У акцыі прынялі ўдзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Юрый Наркевіч, старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Кудравец, прадстаўнікі льнозавода, ДРБУ-140, аўтапарка № 11.
Дзетак радавалі сваім майстэрствам — фокуснік, загадкамі, хараводамі і песнямі — Дзядуля Мароз разам са Снягурачкай. Малыя ж расказвалі вершы навогоднім чараўнікам і гасцям, у адказ атрымлівалі салодкія прызы. А яшчэ атрымалі ад ільнозавода экран з праектарам, ад аўтапарка № 11 — стол для гульні ў тэніс, ДРБУ — грашовы сертыфікат.
Падарункам радаваліся дзеткі, а яшчэ больш — дарослыя за тое, што змаглі падарыць хлопчыкам і дзяўчынкам добрую казку, у якой мары збываюцца і ёсць толькі дабрыня і шчасце.
"Раённыя будні" -0-