Анлайн-галасаванне па конкурсе «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» 2024 года ідзе ў гэтыя дні на партале «КАЧЕСТВО.БЕЛ».
Па 18 снежня кожны спажывец можа прыняць удзел у ім і такім чынам выказаць меркаванне наконт айчынных тавараў. Пры гэтым галасаваць можна толькі адзін раз, паўторныя галасы не ўлічваюцца.
Каб падтрымаць «Пружанскі малочны камбінат», трэба перайсці па спасылцы і выбраць намінацыю «Продовольственные товары».
Затым знайсці любімую прадукцыю прадпрыемства, прадстаўленую на конкурсе, а гэта сыр «VAN GOLD MAASDAM», сыр «VAN GOLD ORIGINAL» ультра, сыр плаўлены «Тамацюр» з таматамі, перцам і часнаком і сыр плаўлены «Пружанскі» з часнаком і кропам. І, нарэшце, націснуць на кнопку «Нравится».
Давайце разам падтрымаем мясцовага вытворцу якасных малочных прадуктаў!
Уладзіслаў Шпарла