Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Падтрымаем «Пружанскі малочны камбінат» у галасаванні конкурсу «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь»

Новости 12.12.2024 | 08:18

Анлайн-галасаванне па конкурсе «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» 2024 года ідзе ў гэтыя дні на партале «КАЧЕСТВО.БЕЛ».

Па 18 снежня кожны спажывец можа прыняць удзел у ім і такім чынам выказаць меркаванне наконт айчынных тавараў. Пры гэтым галасаваць можна толькі адзін раз, паўторныя галасы не ўлічваюцца.

Каб падтрымаць «Пружанскі малочны камбінат», трэба перайсці па спасылцы і выбраць намінацыю «Продовольственные товары».

Затым знайсці любімую прадукцыю прадпрыемства, прадстаўленую на конкурсе, а гэта сыр «VAN GOLD MAASDAM», сыр «VAN GOLD ORIGINAL» ультра, сыр плаўлены «Тамацюр» з таматамі, перцам і часнаком і сыр плаўлены «Пружанскі» з часнаком і кропам. І, нарэшце, націснуць на кнопку «Нравится».

Давайце разам падтрымаем мясцовага вытворцу якасных малочных прадуктаў!

Уладзіслаў Шпарла

Вы можете найти эту страницу по следующему адресу:
https://pruzhany.brest-region.gov.by/ru/news-ru/view/padtrymaem-pruzhanski-malochny-kambinat-u-galasavanni-konkursu-lepshyja-tavary-respubliki-belarus-2000005205-2024
© ПРУЖАНСКИЙ РАЙОННЫЙ ИСПОЛНИТЕЛЬНЫЙ КОМИТЕТ, 2025.