Узнагароду з рук Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі атрымаў работнік ААТ «Пружанскі малочны камбінат» Раман Грыцэвіч.
Аператар цэнтралізаванай мыйкі сыраробнага цэху ўзнагароджаны медалём за працоўныя заслугі ў адпаведнасці з указам № 297, які Прэзідэнт падпісаў 19 ліпеня. Само ж узнагароджанне работнікаў прадпрыемстваў і арганізацый сістэмы Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта прайшло на мінулым тыдні ў Палацы Незалежнасці. Прымеркавана яно было да 30-годдзя стварэння падраздзялення.
Таксама ў мінулую пятніцу дэлегацыя малочнага камбіната прыняла ўдзел у святочных мерапрыемствах, прысвечаных юбілею стварэння Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Палацы Рэспублікі.
Уладзіслаў Шпарла
Фота ААТ «Пружанскі малочны камбінат»