«АДПАЧЫНАК-2024» – гэта міжнародная выстава-кірмаш турысцкіх паслуг, якая прайшла 18 – 20 красавіка ў Мінску і прапанавала наведвальнікам актуальную інфармацыю аб самых розных магчымасцях адпачынку і арганізацыі вольнага часу. На ёй былі прадстаўлены не толькі беларускія тураператары, але і прадстаўнікі Расіі.
На выставе-кірмашы спецыялісты ў галіне турызму і актыўнага адпачынку дапамаглі парадамі ў планаванні адпускнога сезону. Наведвальнікі даведаліся пра розныя магчымасці адпачынку як за мяжой, так і ў Беларусі.
Як сведчаць лічбы даследаванняў, у апошнія гады павялічыўся попыт на ўнутраны турызм. Спадзяемся, што у турыстычным сезоне 2024 года Пружашчына таксама будзе цікавай для турыстаў. Тым больш, што на выставе былі шырока прадстаўлены магчымасці нашага рэгіёну ў гэтым накірунку. З турыстычным патэнцыялам раёна ўсіх жадаючых пазнаёмілі метадыст Пружанскай раённай цэнтралізаванай клубнай сістэмы Вольга Зінкевіч, дырэктар Ружанскага палацавага комплексу роду Сапегаў Алена Кубарка, майстар гарадскога Палаца культуры Вера Волчык, галоўны спецыяліст райвыканкама Вольга Клімук і дырэктар фізкультурна-спартыўнага клуба «Мухавец» Вікторыя Шаманава.
https://kultura.pruzhany.by/adpachynak-2024/