Пружанский районный исполнительный комитет

Пружанский районный исполнительный комитет
burger
Главная // 2024 - Год качества

Інавацыйнасць, інвестыцыі, імпартазамяшчэнне — стрыжні работы ААТ «Пружанскі завод радыёдэталяў»

30/09/2024 08:06

Наш завод радыёдэталяў — адно з вядучых прадпрыемстваў Пружан. А яшчэ ў апошнія гады марка «ПЗР» стала набываць уласцівасці брэнду. Сапраўды, сёння прадукцыя акцыянернага таварыства актыўна разыходзіцца па ўсіх прамысловых кутках Беларусі. Уклад завадчан ёсць у выпуску аўтамабіляў, трактарнай тэхнікі і нават бытавых устройстваў.

Зараз айчынная машынабудаўнічая вытворчасць, у тым ліку і наша прадпрыемства, рэалізуе «канцэпцыю трох І» — інавацыйнасць, інвестыцыі, імпартазамяшчэнне, разам з гэтым на кожным этапе надаючы вялікую ўвагу якасці вырабляемай прадукцыі, падтрыманню яе канкурэнтаздольнасці.Зразумела, што сёння нам даводзіцца працаваць ва ўмовах санкцыйнага ціску, з-за чаго паўстала вострая неабходнасць у асваенні імпартазамяшчальных камплектуючых для жгутоў аўтатрактарнай і бытавой тэхнікі, якія раней закупляліся ў еўрапейскіх вытворцаў. У сувязі з чым і з мэтай павелічэння долі прысутнасці ААТ «ПЗР» у гэтым сегменце, а таксама росту паставак імпартазамяшчальнай прадукцыі ў Расійскую Федэрацыю, быў распрацаваны і рэалізуецца з 2024 года інвестыцыйны праект «Тэхпераўзбраенне інструментальнага ўчастка з набыццём інавацыйнага абсталявання для арганізацыі вытворчасці прэс-формаў іншым арганізацыям і забеспячэнне засваення імпартазамяшчальнай прадукцыі: гнездавых і штыравых калодак і іншых злучальных прылад жгутоў для аўтатрактарнай і бытавой тэхнікі».

Яшчэ летась ААТ «ПЗР» па выніках праведзеных працэдур закупак было заключана 7 дамоў на выраб прэс-формаў на асваенне новых вырабаў. А на сённяшні дзень у рамках рэалізацыі праекта асвоены выпуск 6 новых вырабаў, на стадыі ўкаранення яшчэ 10 найменняў. У выніку мы паставілі на паток выраб камплектуючых для зборкі, у дадатак сталі выпускаць новыя жгуты, паралельна павялічваючы наменклатуру ўжо выпускаемых. Яшчэ 72 новыя жгуты зараз пастаўляем на ААТ «МТЗ». Варта дадаць, што будучы беларускі электрамабіль таксама будзе ў нейкай долі сабраны рукамі пружанскіх завадчан, таму што ў рамках развіцця супрацоўніцтва з Аб’яднаным інстытутам машынабудавання НАН Беларусі заключаны дагавор на пастаўку некаторых камплектаў для інавацыйнай распрацоўкі.

Наколькі запатрабавана прадукцыя завода ў рэспубліцы і за яе межамі? Безумоўна, сёння няправільна выпускаць тое, што не цікавіць пакупніка. Над вывучэннем попыту шчыра працуе наш вытворча-камерцыйны аддзел, вынікам дзейнасці якога стаў факт, што суадносіны запасаў гатовай прадукцыі на складзе да сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці не перавышаюць 30%. У дадатак рэалізуюцца мерапрыемствы па пошуку новых спажыўцоў з мэтай павелічэння экспарту, дамагаемся павышэння экспартных аб’ёмаў — з 3,1% у 2023 годзе да 7,2% за перыяд студзень-чэрвень 2024 года.

На кожным прадпрыемстве ёсць свае лідары — асобныя работнікі і цэлыя падраздзяленні. Гэта ж можна сказаць і пра ААТ «ПЗР». Вось толькі вызначыць асобныя прозвішчы складана з-за таго, што нічога не ўдалося б рэалізаваць, калі б не патэнцыял калектыву завода, яго адносіны да сваіх працоўных абавязкаў. Што ў спалучэнні з усебаковай падтрымкай з боку кіраўніцтва прадпрыемства і прыносіць станоўчы плён. Напрыклад, у нас заўсёды вітаецца рашэнне аб павышэнні сваёй кваліфікацыі прама на вытворчасці са здачай адпаведных іспытаў або без адрыву ад вытворчасці — у вышэйшых навучальных установах. На заводзе беражліва адносяцца да набытага вопыту і маладых работнікаў замацоўваем за вопытнымі спецыялістамі, каб маглі пераймаць іх веды і навыкі. Усё разам падтрымлівае спадзяванні аб перспектывах на наступныя дзесяцігоддзі. Галоўнае, каб нам хапала сіл, энергіі і жадання імкнуцца да новых вяршынь.

З нагоды прафесійнага свята — Дня машынабудаўніка — зычым не страчваць набыты высокі прафесіяналізм, велізарны навуковы і тэхнічны патэнцыял, быць адданымі любімай справе. Сардэчна дзякую ўсім работнікам і ветэранам завода за добрасумленную працу, жадаю моцнага здароўя і дабрабыту.

Андрэй Каласей, дырэктар ААТ «Пружанскі завод радыёдэталяў» (газета "Раённыя будні").

 

К списку новостей

Интернет-ресурсы

Полезные ссылки