Пружанский районный исполнительный комитет

Пружанский районный исполнительный комитет
burger
Главная // 2024 - Год качества

Аграрыі Пружаншчыны прымалі віншаванні са 100-тысячным, #1рэгіёна — з мільённым намалотам!

02/08/2024 08:51

У чацвер на палетку ААТ «Велікасельскае Агра» каля аг. Стараволя адбылося святкаванне з нагоды першага ў рэспубліцы мільёна тон зерня, намалочанага ў Брэсцкай вобласці, і ста тысяч тон нашай роднай Пружаншчыны, якія хлебаробы раёна далі краіне пасля Баранавіч.

Для таго, каб сказаць велізарны дзякуй усім удзельнікам жніва-2024 за цяжкую працу, сабралася шмат людзей, сярод якіх былі кіраўнікі гаспадарак, непасрэдныя ўдзельнікі жніва. Не маглі прайсці міма такой важнай для Беларусі падзеі і госці рэспубліканскага ўзроўню.

Шчыра радаваўся за Брэстчыну намеснік Прэм’ер-міністра, які курыруе сельскую гаспадарку, Юрый Шулейка. Як ён адзначыў, наша вобласць, што вельмі прыемна, пастаянна з’яўляецца лідарам у краіне па ўсіх сельскагаспадарчых паказчыках, а Пружанскі раён — гэта перадавік у абласным рэгіёне як па намалотах зерня, так і ў малочнай галіне.

Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве, упаўнаважаны Кіраўніка дзяржавы па Брэсцкай вобласці Міхаіл Русы ўспомніў далёкі ўжо 1996 год, калі Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка асноўным крытэрыем для ўмацавання краіны назваў харчаванне і паставіў задачы для яго выканання. Тады гэта здавалася казкай: і намалоты, і ўраджайнасць. А паглядзіце цяпер. Ёсць усё: і мільёны тон зерня, і высокая ўраджайнасць, а значыць, дабрабыт людзей. Яшчэ добра падмеціў Міхаіл Іванавіч: жыве Айчына спакойна, калі працуе селянін. А працаваць мы ўмеем.

Ці патрэбна хвалявацца за харчовую бяспеку краіны? Адназначна, не. Бо, па словах старшыні абласнога Савета дэпутатаў Ігара Брылевіча, з такімі працаўнікамі на зямлі нам ніхто і нішто не страшны. Ігар Максімавіч пажадаў усім здароўя, цярпення падчас жніва.

Усім работнікам сельскай гаспадаркі былі адрасаваны толькі самыя цёплыя словы ад старшыні Пружанскага райвыканкама Міхаіла Грышкевіча. Каб спакойна жылося на роднай зямлі, заўсёды адчувалі задавальненне ад працы.

Ніколі не спыняцца на дасягнутым, не баяцца глядзець у будучыню, а ставіць перад сабой смелыя мэты — перасягнуць сто тысяч і дайсці да двухсот, што нам пад сілу. Такі пасыл гучаў ад выканаўчага дырэктара Брэсцкага абласнога аграпрамысловага саюза Сяргея Ашмянцава і старшыні Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Аляксандра Саланевіча.

Неверагодна прыгожыя караваі са свежай мукі дарылі такія ж прывабныя дзяўчаты гасцям свята і непасрэдным удзельнікам жніва, каб усё ў нашай краіне і надалей складвалася найлепшым чынам. Бо хлеб жа — усяму галава. І гэтую ісціну ніяк не аспрэчыш. Былі і падарункі, і падзячныя лісты, і шчымлівыя песні пра родны кут. Сапраўднае свята хлебаробаў атрымалася.

Хлебаробы, так трымайце, бяды ніколі вы не знайце, спакойна, заўсёды з душою працуйце, тым самым моц любай краіны мацуйце!

Газета "Раённыя будні"

 

К списку новостей

Интернет-ресурсы

Полезные ссылки