Пружанский районный исполнительный комитет

Пружанский районный исполнительный комитет
burger
Главная // Геноцид белорусского народа

Рээкспазіцыя выставы «Генацыд на Пружаншчыне: па матэрыялах расследавання» адбылася ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык»

22/04/2024 09:41

Выстава знаёміць наведвальнікаў са страшнай палітыкай генацыду на Пружаншчыне, месцамі і ахвярамі нацысцкіх зверстваў. Пружанскі раён шмат пацярпеў у гады вайны і акупацыі, і забыцца пра гэта немагчыма, бо і сёння адкрываюцца новыя і страшныя сведчанні тых далёкіх гадоў.

Трэба адзначыць, што выстава створана на аснове сапраўдных архіўных дакументаў, фатаграфій і рэчавых доказаў. Кожны можа разгледзець матэрыялы пра гэтыя гістарычныя падзеі, якія сталі даступнымі дзякуючы карпатлівай працы пракурораў і следчых, а таксама паказанням нешматлікіх відавочцаў і сведкаў злачынстваў фашыстаў.

Таксама на выставе прадстаўлены артыкулы, кнігі, матэрыялы з сеткі інтэрнэт і прадметы з фондаў музея. Асаблівую цікавасць у наведвальнікаў выклікаюць медалі і газеты ваеннага часу, копіі франтавых лістоў, якія можна ўзяць у рукі і зачытаць.

Упершыню на выставе прадстаўлены карціны нашага земляка Фёдара Усіка, якога страшная вайна застала дзевяцігадовым юнаком. Пачатак вайны ён запомніў на ўсё жыццё, таму свае творы ў асноўным прысвячаў мужнасці і гераізму савецкіх салдат, якія да апошняга стаялі на шляху акупантаў у першыя дні вайны.

Запрашаем усіх зацікаўленых наведаць абноўленую выставу.

Марына Каўтунюк, галоўны захавальнік фондаў музея-сядзібы «Пружанскі палацык»

http://www.budni.by/reekspazicyya-vystavy-genacyd-na-pruzhanshchyne-pa-materyyalax-rassledavannya-adbylasya-ў-muzei-syadzibe-pruzhanski-palacyk/

 

К списку новостей

Интернет-ресурсы

Полезные ссылки