Пружанский районный исполнительный комитет

Пружанский районный исполнительный комитет
Главная // 80 лет Победы в Великой Отечественной войне

Захаваем памяць разам

01/04/2025 11:28

 Паважаныя землякі! Напярэдадні ўрачыстай даты — 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне — прапануем вам далучыцца да музейнай акцыі «Захаваем памяць разам», якая праходзіць з 1 красавіка па 2 верасня 2025 года. І перадаць у фонды дзяржаўных устаноў культуры «Музей-сядзіба Пружанскі палацык» і «Ружанскі палацавы комплекс роду Сапегаў» экспанаты, якія адлюстроўваюць падзеі мінулага (фотаздымкі і дакументы, паштоўкі і лісты ваенных і пасляваенных часоў, кнігі, газеты, часопісы, асабістыя рэчы, успаміны, іншыя прадметы, якія адносяцца да падзей вайны і шануюць памяць аб загінуўшых, аб аднаўленні мірнага жыцця і працоўныя дасягненні пасляваеннага часу).

Інфармацыю аб музейнай акцыі, прысвечанай 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, можна атрымаць па тэлефонах: 2-98-06 і 2-18-96 (Музей-сядзіба Пружанскі палацык), 2-92-32 і 2-92-24 (Ружанскі палацавы комплекс роду Сапегаў).

Захаваем памяць разам!

Зберажом гістарычную спадчыну для нашых нашчадкаў!

 

К списку новостей

Полезные ссылки