«Упартыя баі ў раёне Пружан. Нашы войскі перарэзалі шашу Пружаны — Відамля. Камандзір батарэі гвардыі лейтэнант Бярэзін паставіў гарматы на прамую наводку, замаскіраваўшы іх. Праз некаторы час на дарозе паказалася калона аўтамашын з мотапяхотай. Падпусціўшы гітлераўцаў на блізкую адлегласць, артылерысты адкрылі агонь па першай і задняй машынах. Ад першага залпу аўтамабілі запалалі. Фашысты ў паніцы замітусіліся, разбегліся па кустах. Калона была разгромлена.
Да канца дня стралкі з боем занялі вёску Шакуны».
3 дзённікавых запісаў І.С. Рабаконя, камандзіра дывізіёна 119 гвардзейскага артпалка 50 гвардзейскай стралковай дывізіі 28 арміі