Пружанский районный исполнительный комитет

Пружанский районный исполнительный комитет
Главная // 80 лет Победы в Великой Отечественной войне

Проект "Память, одетая в камень". Братская могила д. Попелёво №194

02/05/2025 15:13


Братская могила д. Попелёво №194

Захоронено всего 138 военнослужащих,  из них 127 неизвестных. Установлен бетонный обелиск высотой 2,5 метра с надписью на мраморной плите «Вечная слава героям, павшим в боях за свободу и независимость нашей Родины 1941-1945 гг.». Высечены фамилии захороненных. Памятник установлен в 1967 году.

З артыкула Л. Іваноўскай у газеце «Зара камунізму» ад 29 чэрвеня 1967 г.

Гэта было ў першую суботу пасля пачатку вайны. Вёску Чадзель заняло падраздзяленне фашыстаў. Гаспадарамі размяшчаліся яны ў дварах сялян, шнырылі па кладоўках і скрынях, набіваючы мяшкі награбленым.

Раптам з узлеску грымнула дружнае «ўра» і з вінтоўкамі наперавес савецкія салдаты пайшлі ў атаку. Завязаўся няроўны бой. Паміраў ад цяжкіх ран сівы палкоўнік. Ва ўвесь рост устала жанчына ў ваеннай форме.

— Таварышы, уперад! — скамандавала яна. Моцнай сцяной падняліся салдаты, ужо завагаўся першы рад немцаў, яны пабеглі. Але сілы былі няроўнымі. Падышлі машны з новым фашысцкім папаўненнем. Перад вёскай Піняжкі адзін з чырвонаармейцаў гранатамі закідаў аўтамашыну і матацыкл з гітлераўцамі, ішоўшы следам самаход спыніўся і з яго вы- скачылі немцы. Улажыўшы іх з аўтаматаў, байцы ўскочылі ў машыну і яна схавалася ў лесе. Няроўны бой працягваўся каля вёсак Папялёва і Борак. Загінулі амаль усе.

...Пад вечар гітлераўскі афіцэр дазволіў мясцовым жыхарам пахаваць савецкіх салдат. Цяжкая для сэрца была гэта работа. Сабралі дакументы і псрадалі іх старшыні сельсавета Брытуну Андрэю Емяльянавічу на захоўванне. Надзейна схаваў іх патрыёт, спадзеючыся пасля разгрому ворага паведаць аб імёнах ад- важных.

Але не дажыў да перамогі старшыня. Яшчэ ў 1941 г. расстралялі яго фашысты. Разам з ім канулі ў вечнасць і імёны загінуўшых воіпаў, якія ў першыя дні выпрабаванняў праявілі мужнасць і гераізм пры абароне Радзімы.

Часта расказваюць відавочцы аб адвазе загінуўшых герояў, паказваюць брацкія магілы, раскіданыя вакол вёсак у лясах, аб мужнай жанчыне, прыняўшай камандаванне пасля гібелі палкоўніка. Адны сцвярджаюць, што яе звалі Аленай, другія — Вольгай. А Ануфрый Рыгоравіч Пілюцік з Чадзеля ўснамінае, што нямецкі афіцэр шкадаваў аб тым, што ў гэтым баі іх часць страціла сваіх салдат столькі, колькі не траціла за ўвесь час вайны ў Еўропе. (па матэрыялах кнігі “Памяць. Пружанскі раён”) 

 

К списку новостей

Полезные ссылки