Як паведаміў начальнік РАСК Максім Басак, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана дванаццаць крымінальных спраў.
Наркатычныя сродкі, як, між іншым, і гарэлка, да дабра не даводзяць. Мала таго, што пасля іх ужывання траціш розум, здольны на неабдуманыя ўчынкі, дык яшчэ ўсё можа скончыцца лятальным зыходам. І караецца ж як збыт, так і набыццё псіхатропаў вельмі жорстка, але не ўсіх дадзеная акалічнасць спыняе. На што толькі разлічваюць прадаўцы і пакупнікі страшнага зелля?!
Вось і ўраджэнец суседняй дзяржавы, відаць, не думаў пра наступствы, калі за сто беларускіх рублёў збыў у раённым цэнтры закупшчыку небяспечны наркатычны сродак — марыхуану вагой не менш за 1,97 грама.
Як варыянт, што цяпер часу падумаць пра свае злачынныя дзеянні ў мужчыны будзе дастаткова: яго можа чакаць пазбаўленне волі да 8 гадоў.
http://www.budni.by/uradzhenec-inshaj-krainy-zbyў-u-pruzhanax-narkotyk/