ПРУЖАНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

ПРУЖАНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger
Галоўная // КІРАЎНІЦТВА // Намеснікі старшыні

Першы намеснік старшыні райвыканкама-начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні – Глушко Сяргей Аляксандравіч

26/11/2025 10:58




Сяргей Аляксандравіч Глушко нарадзіўся 19 жніўня 1984г. у в.Хвалава Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. 

У 2007г. скончыў установу адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт". 

1999-2003гг.-навучэнец установы адукацыі Пружанскі аграрна-тэхнічны каледж

2003-2006гг. - памочнік брыгадзіра, аграном-сямёнавод, выконваючы абавязкі галоўнага агранома, галоўны аграном рэспубліканскага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства "Эксперыментальная база" Белавусаўшчына" Пружанскага раёна.

2006-2007гг. - аграном таварыства з абмежаванай адказнасцю “Брэст-травы Брэсцкага раёна. 

Са жніўня 2007г. па снежань 2007г. - апрацоўшчык рыбы і морапрадуктаў замежнага прыватнага вытворча-гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства «Крабэкс» Брэсцкай вобласці. 

2008-2009гг. - вядучы спецыяліст аддзела па вытворчасці і выкарыстанні кармоў камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта. 

2009-2022гг. - вядучы аграхімік выпрабавальнай лабараторыі, вядучы аграхімік, кіраўнік групы аддзела праектна-каштарыснай дакументацыі, начальнік аддзела праектна-каштарыснай дакументацыі-намеснік дырэктара камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства “Брэсцкая абласная праектна-пошукавая станцыя хімізацыі” г.Пружаны. 

З верасня 2022г. - першы намеснік старшыні Пружанскага раённага выканаўчага камітэта - начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні. Ажыццяўляе кіраўніцтва аграпрамысловым комплексам і перапрацоўкай сельскагаспадарчай прадукцыі.



Курыруе пытанні: 

-забеспячэння насельніцтва харчаваннем;

-паставак сельскагаспадарчай прадукцыі і сыравіны для рэспубліканскіх дзяржаўных патрэб;

- развіцця і фінансавага аздараўлення арганізацый аграпрамысловага комплексу;

- выкарыстання зямельных рэсурсаў;

- аховы навакольнага асяроддзя;

- гідраметэаралогія;

- своечасовай выплаты заработнай платы работнікам па курыруемых галінах;

- выканання сацыяльных стандартаў па абслугоўванні насельніцтва Пружанскага раёна па курыруемых галінах;

- сялянскіх фермерскіх гаспадарак;

- прадастаўлення ў арэнду рыбалоўных і паляўнічых угоддзяў;

 

- дзейнасці садаводчых таварыстваў.

Ажыццяўляе каардынацыю дзейнасці:

- дзяржаўнай лесагаспадарчай установы "Пружанскі лясгас”;

- Пружанскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя;

-Пружанскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Брэсцкае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры";

- дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі дарослых " Навучальны цэнтр падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Пружанскага райвыканкама";

- рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Брэсцкая абласная сельскагаспадарчая доследная станцыя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі";

- камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства " Брэсцкая абласная праектна-пошукавая станцыя хімізацыі";

- дзяржаўнага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства "ПМС";- адкрытага акцыянернага таварыства "Пружанскі райаграсэрвіс";

- установы "Пружанская раённая ветэрынарная станцыя";

- філіяла "Аранчыцкае хлебапрыёмнае прадпрыемства" адкрытага акцыянернага таварыства "Баранавіцкі камбінат хлебапрадуктаў";

- Пружанскай раённай дзяржаўнай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і абароне раслін дзяржаўнай установы "Брэсцкая абласная дзяржаўная інспекцыя па насенняводстве, каранціне і абароне раслін";

- племстанцыі па Пружанскім раёне рэспубліканскага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства "Брэстплемпрадпрыемства”;

- сельскагаспадарчых прадпрыемстваў усіх формаў уласнасці;

- метэастанцыі Пружаны дзяржаўнай установы "Брэстгідрамет";

- раённай арганізацыі прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу;- Пружанскага раённага аграпрамысловага Саюза;

 

- Пружанскай раённай арганізацыі рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання»Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў". 

Узначальвае:

- камісію па абследаванню зямель для аднясення зямель да пэўных відах;

- камісію па правядзенні інвентарызацыі сельскагаспадарчых зямель;

- камісію па правядзенні таргоў па прадастаўленні ў арэнду паляўнічых угоддзяў фонду запасу;

- камісію па разглядзе актаў гібелі або пашкоджання пасяўных плошчаў сельскагаспадарчых культур;

- камісію па правядзенні конкурсаў па выбары выканаўцаў мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы развіцця аграрнага бізнесу ў Рэспубліцы Беларусь на 2016-2020 гады;

- рабочую групу па аказанні садзейнічання ў рэалізацыі указаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2014 г. № 348 "аб мерах па павышэнні эфектыўнасці работы арганізацый аграпрамысловага комплексу" і № 349 " аб рэарганізацыі калгасаў (сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў)" па рэалізацыі сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў;

- працоўную групу па аказанні садзейнічання пры разглядзе пытанняў, якія ўзнікаюць пры ўдасканаленні арганізацыйнай структуры аграпрамысловага комплексу і фінансавым аздараўленні сельскагаспадарчых арганізацыі.

 


Ажыццяўляе агульны кантроль за выкананнем патрабаванняў:

Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 сакавіка 2019 г. № 6 "аб развіцці вёскі і павышэнні эфектыўнасці аграрнай галіны".

 

Ажыццяўляе агульнае кіраўніцтва выканання:
Дзяржаўных праграм па курыруемых напрамках дзейнасці.

Ажыццяўляе кіраўніцтва дзейнасцю:

- упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама;

- аддзела землеўпарадкавання райвыканкама.

 


 

Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі