Кіраўнік спраў райвыканкама
КІРАЎНІК СПРАЎ РАЙВЫКАНКАМА
ВАЛЯНЦЮК ІНА АНТОНАЎНА

Узначальвае:
Ажыццяўляе каардынацыю дзейнасці:
- дзяржаўнай установы "Пружанскі раённы архіў".

тэлефон: (+375 1632) 2-12-41
Іна Антонаўна Валянцюк нарадзілася 17 ліпеня 1971г. у г. Пружаны Брэсцкай вобласці.
У 1993 г. скончыла Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна, у 2024 г. - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
1988-1993 гг. - студэнтка Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна.
1993-1998 гг. - настаўнік біялогіі і хіміі Хараўскай сярэдняй школы Пружанскага раёна.
1998-2011 гг. - настаўнік біялогіі і хіміі, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце, дырэктар Слабадской сярэдняй школы (у 2009 г. школа рэарганізавана ў дзяржаўную ўстанову адукацыі «Слабадская сярэдняя агульнаадукацыйная школа Пружанскага раёна»).
2011-2014 гг.-намеснік начальніка па вучэбна-метадычнай рабоце, намеснік начальніка аддзела адукацыі Пружанскага раённага выканаўчага камітэта (у 2013 г. аддзел рэарганізаваны ў аддзел адукацыі, спорту і турызму).
2014-2015 гг. - намеснік начальніка ўпраўлення справамі Пружанскага раённага выканаўчага камітэта.
З лістапада 2015 г. - кіраўнік спраў Пружанскага раённага выканаўчага камітэта.
Ажыццяўляе кіраванне адміністрацыйна-гаспадарчай дзейнасцю:
- райвыканкама. Курыруе пытанні:каардынацыі дзейнасці па пытаннях стварэння і функцыянавання службы "адно акно";
- кантролю за выкананнем штогадовага плана работы райвыканкама;
- каардынацыі работы структурных падраздзяленняў райвыканкама па пытаннях выканання рэгламенту і правілаў унутранага працоўнага распарадку райвыканкама;
- кантролю выканання дакументаў і справаводства;
- арганізацыйна-гаспадарчага забеспячэння прыёму дэлегацый (замежных, урадавых і іншых органаў дзяржаўнай улады і кіравання);
- транспартнага абслугоўвання райвыканкама;утрымання і аховы будынкаў райвыканкама;арганізацыйна-метадычнай падрыхтоўкі пасяджэнняў райвыканкама;арганізацыі прыёму грамадзян;
- зваротаў грамадзян;сакрэтнага справаводства.
Узначальвае:
- адміністрацыйную камісію;
- экспертную камісію;
- камісію па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні;
- камісію па прысваенні кваліфікацыйных катэгорый служачым, якія ажыццяўляюць забеспячэнне дзейнасці і тэхнічнае абслугоўванне райвыканкама.
Ажыццяўляе кіраўніцтва дзейнасцю:
- аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама;
- аддзела загса райвыканкама;
- службы матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і справаводства райвыканкама;
- групы бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці райвыканкама.
Ажыццяўляе каардынацыю дзейнасці:
- дзяржаўнай установы "Пружанскі раённы архіў".