ПРУЖАНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

ПРУЖАНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger
Галоўная // КІРАЎНІЦТВА // Старшыня раённага выканаўчага камітэта

Старшыня раённага выканаўчага камітэта

СТАРШЫНЯ РАЙВЫКАНКАМА ГРЫШКЕВІЧ МІХАІЛ МІХАЙЛАВІЧ

 

Міхаіл Міхайлавіч Грышкевіч нарадзіўся 3 верасня 1975 года ў в.Баравікі Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1997 г. скончыў Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт, у 2005 г.   Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў установы адукацыі "Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт", у 2009 г.   Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

1992-1997 гг.   студэнт Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта.

1997-1999 гг.   інжынер-механік па эксплуатацыі машынна-трактарнага парка, галоўны інжынер калгаса "Ленінскі шлях" Пружанскага раёна.

З ліпеня па лістапад 1994 года служыў ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь.

1999-2005 гг. – галоўны інжынер адкрытага акцыянернага таварыства "Шэні-аграпрадукт" Пружанскага раёна. 

2005–2007 гг.   выконваючы абавязкі дырэктара, дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства "Вялікасельскае Агра" Пружанскага раёна.

20072018 гг.  дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства "Жураўлінае" Пружанскага раёна.

2018  2022 гг. – старшыня Кобрынскага раённага выканаўчага камітэта.

З мая 2022 года   старшыня Пружанскага раённага выканаўчага камітэта.

Ажыццяўляе кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама;

Размяркоўвае абавязкі паміж першым намеснікам старшыні райвыканкама - начальнікам упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні, намеснікамі старшыні і кіраўніком спраў райвыканкама, каардынуе іх дзейнасць;

Прымае кадравыя рашэнні.

Курыруе пытанні:

-дзейнасць сельскіх выканаўчых камітэтаў;

-рэалізацыі дзяржаўнай кадравай палітыкі;

-мабілізацыйнай падрыхтоўкі і мабілізацыі, тэрытарыяльнай і грамадзянскай абароны.

Узначальвае: 

- савет па каардынацыі дзейнасці адміністрацыйных, праваахоўчых органаў, воінскіх і пагранічных падраздзяленняў і мытных службаў.

-камісію па супрацьдзеянні карупцыі райвыканкама;

-конкурсную камісію па фарміраванні рэзерву кіруючых кадраў;

-камісію па атэстацыі кіраўнікоў, намеснікаў і спецыялістаў упраўленняў, аддзелаў райвыканкама, кіраўнікоў камунальных юрыдычных асоб.

Ажыццяўляе ўзаемадзеянне з:

-Пружанскім раённым Саветам дэпутатаў;

-пракуратурай Пружанскага раёна;

-Бярозаўскім міжраённым аддзяленнем упраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці;

-судом Пружанскага раёна;

-банкаўскімі ўстановамі;

-ваенным камісарыятам Пружанскага раёна, вайсковымі часцямі і пагранічнымі заставамі;

-Пружанскім раённым аддзелам Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.

 Ажыццяўляе кіраўніцтва дзейнасцю:

-аддзела ўнутраных спраў райвыканкама;

-аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама;

-фінансавага аддзела райвыканкама;

-юрыдычнага аддзела райвыканкама;

-галоўнага спецыяліста па абароне дзяржаўных сакрэтаў;

-галоўнага спецыяліста райвыканкама, які вядзе пытанні спорту і турызму.



ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі