Намеснік старшыні Пружанскага раённага выканаўчага камітэта
тэлефон: +375 1632 21877
Таццяна Пятроўна Вераха нарадзілася 30 снежня 1985 г. у г.пас.Коханава Талачынскага раёна Віцебскай вобласці. У 2008 г. скончыла ўстанову адукацыі "Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія".
2003 - 2008 гг. - студэнтка ўстановы адукацыі "Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія"
2008 - 2009 гг. - эканаміст, галоўны эканаміст адкрытага акцыянернага таварыства "Шчарчова" Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці
2009 - 2010 гг. - галоўны бухгалтар адкрытага акцыянернага таварыства "Шчарчова" Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці
2010 - 2017 гг. - галоўны эканаміст па планаванні, аналізе гаспадарчай дзейнасці і стымуляванні працы ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Пружанскага раённага выканаўчага камітэта
2017 - 2020 гг. - загадчык сектара эканомікі і ўліку ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Пружанскага раённага выканаўчага камітэта (01.06.2018 упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання перайменавана ва ўпраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні)
2020 - 2022 гг. - намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Пружанскага райвыканкама
2022 - 2026 гг. - першы намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Пружанскага райвыканкама
З сакавіка 2026 г. - намеснік старшыні Пружанскага раённага выканаўчага камітэта
Аналізуе, распрацоўвае і ўкараняе агульную стратэгію сацыяльна-эканамічнага развіцця Пружанскага раёна;
каардынуе работу структурных падраздзяленняў райвыканкама ў частцы эканамічнага развіцця Пружанскага раёна;
ажыццяўляе дзяржаўную палітыку ў галіне развіцця турызму.
Курыруе пытанні:
работы ўпраўленняў, аддзелаў райвыканкама ў частцы эканамічнага развіцця раёна;
эканомікі, маёмасных адносін, безнаяўных разлікаў, статыстыкі і аналізу;
прадпрымальніцтва і інвестыцыйнай дзейнасці;
страхавой дзейнасці, дзяржаўных знакаў і каштоўных папер;
знешнеэканамічных і рэгіянальных сувязей;
прамысловасці, якасці і канкурэнтаздольнасці прадукцыі прамысловасці;
гандлю, паслуг насельніцтву, прыдарожнага сэрвісу (у частцы гандлю і грамадскага харчавання);
транспарту і сувязі;
турызму;
рэфармавання дзяржаўных арганізацый і арганізацый з доляй дзяржавы;
абароны правоў спажыўцоў;
грамадскіх аб'яднанняў прадпрымальнікаў і наймальнікаў;
функцыянавання фінансавай сістэмы на рэгіянальным узроўні;
своечасовай выплаты заработнай платы работнікам па курыруемых галінах;
скарачэнні неабгрунтаванага і нядобрасумленнага пасярэдніцтва;
распрацоўкі дакументаў мабілізацыйнага планавання, правядзення мерапрыемстваў па мабілізацыйнай падрыхтоўцы і мабілізацыі згодна з заканадаўствам па курыруемых напрамках дзейнасці;
лічбавай эканомікі;
інфармацыйнай бяспекі па курыруемых напрамках дзейнасці.
Ажыццяўляе каардынацыю дзейнасці:
інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Пружанскім раёне;
банкаўскіх устаноў і страхавых арганізацый, у тым ліку прадстаўніцтвы Белдзяржстраху па Пружанскім раёне Беларускага рэспубліканскага унітарнага страхавога прадпрыемства "Белдзяржстрах";
галіновых прафсаюзаў;
філіяла «Аўтамабільны парк №
Пружанскага ўчастка электрасувязі Бярозаўскага занальнага вузла электрасувязі Брэсцкага філіяла рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства электрасувязі "Белтэлекам";
Пружанскага ўчастка паштовай сувязі Бярозаўскага рэгіянальнага вузла паштовай сувязі Брэсцкага філіяла РУП "Белпошта";
Пружанскага раённага аддзялення гандлёвага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства "Брэстаблсаюздрук";
аддзела статыстыкі Пружанскага раёна галоўнага статыстычнага ўпраўлення Брэсцкай вобласці;
аператараў мабільнай рухомай сотавай электрасувязі;
адкрытага акцыянернага таварыства "Пружанскі РКБА";
дзяржаўнай установы па ахове былых ваенных гарадкоў і аказанні паслуг «ТОПАЛЬ»;
дзяржаўнай установы "Турыстычны інфармацыйны цэнтр Пружанскага раёна".
Узначальвае:
раённы савет па развіццю прадпрымальніцтва;
камісію па каардынацыі разлікаў;
камісію па ахове працы;
камісію Пружанскага раённага выканаўчага камітэта для праверкі ведаў па пытаннях аховы працы;
камісію па правядзенні штогадовага раённага агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы ў арганізацыях Пружанскага раёна;
камісію па ацэнцы тэхніка-эканамічных абгрунтаванняў (бізнес-планаў), прадстаўленых беспрацоўнымі для вырашэння пытання аб прадастаўленні субсідыі для арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці, дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму, рамеснай дзейнасці;
рабочую групу для ажыццяўлення кантролю па навядзенні парадку на тэрыторыях прамысловых прадпрыемстваў, прадпрыемстваў гандлю, бытавога абслугоўвання, транспарту, сувязі;
мабільную групу.
Ажыццяўляе агульны кантроль за выкананнем патрабаванняў:
Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 мая 2012 г. № 6 "Аб стымуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці на тэрыторыі сярэдніх, малых гарадскіх паселішчаў, сельскай мясцовасці";
Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 красавіка 2015 г. № 3 "Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва";
Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 2017 г. № 7 "Аб развіцці прадпрымальніцтва";
Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 снежня 2017 г. № 8 "Аб развіцці лічбавай эканомікі";
Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 г. № 3 "Аб прыярытэтных напрамках умацавання эканамічнай бяспекі дзяржавы";
Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2010 г. № 4 "Аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні дзелавой актыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь".
Ажыццяўляе агульнае кіраўніцтва выканання:
Дзяржаўных праграм па курыруемых напрамках дзейнасці.
Ажыццяўляе кіраўніцтва дзейнасцю:
аддзела эканомікі райвыканкама;
упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама ў частцы пытанняў аплаты працы, выкарыстання працоўных рэсурсаў, занятасці насельніцтва, аховы працы;
юрыдычнага аддзела райвыканкама ў частцы пытанняў рэгістрацыі суб'ектаў гаспадарання.