ПРУЖАНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

ПРУЖАНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger
Галоўная // КІРАЎНІЦТВА // Функцыі і задачы структурных падраздзяленняў

Упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні

08/09/2026 10:53

 Задачы і функцыі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Пружанскага райвыканкама (далей - Упраўленне)

         Асноўнымі задачамі Упраўлення з'яўляюцца:

         1. каардынацыя ў межах дзеючага заканадаўства Рэспублікі Беларусь развіцця дзейнасці сельскагаспадарчых, перапрацоўчых сельскагаспадарчую сыравіну і абслугоўваючых сельскую гаспадарку арганізацый раёна незалежна ад форм уласнасці шляхам выкарыстання сваіх правоў і эканамічных рычагоў;

         2. забеспячэнне ўкаранення дасягненняў навукі і тэхнікі ў сельскагаспадарчую вытворчасць раёна;

         3. стварэнне ўмоў для павелічэння рэсурсаў харчавання і сельскагаспадарчай сыравіны, паляпшэння забеспячэння насельніцтва раёна прадуктамі харчавання;

         4. забеспячэнне ў сельскагаспадарчых арганізацыях і арганізацыях, якія абслугоўваюць сельскую гаспадарку раёна, росту вытворчасці прадукцыі для задавальнення патрэбнасцей унутранага рынку і павелічэння паставак на экспарт, павелічэння колькасці і якасці аказваемых паслуг.

          Упраўленне ў адпаведнасці з ускладзенымі на яго задачамі:

         1. арганізуе на аснове аналізу распрацоўку агульнай стратэгіі сацыяльна-эканамічнага і навукова-тэхнічнага развіцця сельскагаспадарчай вытворчасці раёна, распрацоўвае і ажыццяўляе праграмы па нарошчванні харчовых рэсурсаў;

         2. прымае ўдзел у распрацоўцы праектаў дзяржаўных планаў сацыяльнага і эканамічнага развіцця сельскай гаспадаркі раёна і забяспечвае іх выкананне;

         3. распрацоўвае і ажыццяўляе меры:

         па стымуляванні росту вытворчасці і павелічэнні паставак сельскагаспадарчых прадуктаў і сыравіны, павышэнні іх якасці і скарачэнні страт;

         па ўдасканаленні гаспадарчага механізма ў аграпрамысловым комплексе і ўрэгуляванні эканамічных узаемаадносін у аграпрамысловым комплексе з іншымі галінамі народнай гаспадаркі раёна;

         4. садзейнічае стварэнню ўмоў для комплекснага развіцця сельскагаспадарчай вытворчасці;

         5. забяспечвае вывучэнне і аналіз кан'юнктуры рынку сельскагаспадарчай прадукцыі і сродкаў для яе вытворчасці;

         6. вызначае новыя напрамкі развіцця і ўкаранення навукова-тэхнічнага прагрэсу ў сельскагаспадарчую вытворчасць у цеснай сувязі з навуковымі ўстановамі;

         7. арганізуе вывучэнне, абагульненне і распаўсюджванне айчыннага і замежнага вопыту ў галіне сельскай гаспадаркі, перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі, аказання паслуг сельскагаспадарчым арганізацыям і арганізацыям, якія абслугоўваюць сельскую гаспадарку;

         8. арганізуе работу па ўкараненні ў вытворчасць новых сартоў і гібрыдаў сельскагаспадарчых культур, высокапрадукцыйных парод жывёл,  інтэнсіўных рэсурсазберагальных і безадходных тэхналогій, новых відаў прадукцыі і метадаў арганізацыі вытворчасці;

         9. праводзіць адзіную палітыку ў галіне меліярацыі і хімізацыі зямель, насенняводства, сортавыпрабавання, племянной справы;

         10. у сістэме мер грамадзянскай абароны забяспечвае ўстойлівасць функцыянавання сельскагаспадарчай вытворчасці;

         11. ажыццяўляе агульнае кіраўніцтва ветэрынарнай і каранціннай службамі, службай па абароне раслін;

         12. вызначае асноўныя напрамкі развіцця комплекснага механізавання, электрыфікацыі, газіфікацыі, цеплафікацыі сельскагаспадарчай вытворчасці, забяспечвае каардынацыю работ, звязаных з распрацоўкай і вырабам машын і абсталявання, забяспечвае рамонт і тэхнічнае абслугоўванне абсталявання, сродкаў механізацыі і электрыфікацыі;

         13. забяспечвае рацыянальнае выкарыстанне зямель сельскагаспадарчага прызначэння, арганізуючы работы па рэкультывацыі зямель, ажыццяўляе прыродна-ахоўныя мерапрыемствы;

         14. распрацоўвае і ажыццяўляе мерапрыемствы па забеспячэнні аховы працы і тэхнікі бяспекі ў сельскагаспадарчай вытворчасці;

         15. арганізуе падрыхтоўку, перападрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі кадраў для арганізацыі аграпрамысловага комплексу;

         16. забяспечвае развіццё і павышэнне эфектыўнасці знешнеэканамічных і міжрэгіянальных сувязей;

         17. распрацоўвае прапановы па ўдасканаленні арганізацыі і стымуляванні высокапрадукцыйнай працы;

         18. арганізуе работу па ўдасканаленні кіравання, планавання, фінансавання, аплаты працы, бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці, уносіць прапановы па распрацоўцы зводнай планавай дакументацыі і бухгалтарскай справаздачнасці;

         19. распрацоўвае інвестыцыйную палітыку, арганізуе падрыхтоўку схем развіцця галін аграпрамысловай вытворчасці;

         20. вызначае з удзелам сельскіх выканаўчых камітэтаў, устаноў і арганізацый, размешчаных на тэрыторыі раёна, асноўныя напрамкі развіцця меліярацыі зямель у раёне, садзейнічае высокаэфектыўнаму выкарыстанню меліярацыйных зямель і іх захаванасці;

         21. разглядае ва ўстаноўленым парадку звароты грамадзян і юрыдычных асоб  па пытаннях, аднесеных да кампетэнцыі Упраўлення, прымае па іх неабходныя рашэнні, ажыццяўляе прыём грамадзян і юрыдычных асоб;

         22. забяспечвае ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур па заявах зацікаўленых асоб па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Упраўлення;

         23. забяспечвае ў адпаведнасці з заканадаўствам развіццё паляўнічай гаспадаркі і рыбагаспадарчай дзейнасці ў раёне;

         24. аказвае садзейнічанне ў развіцці сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак і асабістых падсобных гаспадарак грамадзян;

          25. ажыццяўляе іншыя функцыі, прадугледжаныя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

          У межах сваёй кампетэнцыі Упраўленне ажыццяўляе кіраўніцтва сельскагаспадарчымі арганізацыямі раёна ўсіх форм уласнасці.

          Упраўленне  ажыццяўляе ўладальніцкі нагляд у органах кіравання акцыянерных таварыстваў у сферы аграпрамысловага комплексу, акцыі (долі) якіх належаць Пружанскаму раёну.

 

Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі