ЗАДАЧЫ І ФУНКЦЫІ АДДЗЕЛУ ЖКГ
8. Асноўнымі задачамі аддзела з'яўляюцца:
8.1. рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі ў галіне жыллёва-камунальнай гаспадаркі;
8.2. арганізацыя работы па выкананні дзяржаўных сацыяльных стандартаў у галіне жыллёва-камунальнай гаспадаркі на тэрыторыі Пружанскага раёна (далей - раён);
8.3. удзел у распрацоўцы прагнозаў і бягучых праграм;
8.4. рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі ў галіне аховы насельніцтва і тэрыторыі раёна ад надзвычайных сітуацый;
8.5. кіраванне дзяржаўным жыллёвым фондам, кантроль за выкарыстаннем і забеспячэннем захаванасці дзяржаўнага і прыватнага жыллёвых фондаў;
8.6. ажыццяўленне кантролю за выкананнем дзеючага заканадаўства, якое рэгулюе дзейнасць арганізацый жыллёва-камунальнай гаспадаркі;
8.7. забеспячэнне рэалізацыі дзяржаўнай жыллёвай палітыкі;
8.8. распрацоўка мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні горада Пружаны і раёна і кантроль за іх выкананнем.
9. Аддзел выконвае наступныя функцыі:
9.1. арганізуе работу па выкананні Законаў Рэспублікі Беларусь, дэкрэтаў і ўказаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, рашэнняў Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта, райвыканкама і іншых нарматыўных прававых актаў па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю аддзела;
9.2. ажыццяўляе кантроль за выкананнем на тэрыторыі раёна дзяржаўных сацыяльных стандартаў у галіне жыллёва-камунальнай гаспадаркі;
9.3. рыхтуе заключэнні і ўносіць прапановы па дакументах, якія паступілі з вышэйстаячых арганізацый, прымае непасрэдны ўдзел у абмеркаванні і вырашэнні праблемных пытанняў галіны жыллёва-камунальнай гаспадаркі;
9.4. удзельнічае ў распрацоўцы і ўзгадненні нарматыўных прававых актаў, якія прымаюцца райвыканкамам у галіне жыллёва-камунальнай гаспадаркі, уносіць прапановы па іх выкананні;
9.5. арганізуе работу па падтрыманні тэрыторыі горада Пружаны і раёна ў належным санітарна-экалагічным стане;
9.6. ажыццяўляе кантроль за вытворчасцю земляных работ у горадзе Пружаны;
9.7. ажыццяўляе падрыхтоўку праектаў рашэнняў на пасяджэнне райвыканкама па пытаннях, якія датычацца кампетэнцыі аддзела, удзельнічае ў пасяджэннях і нарадах, якія праводзяцца райвыканкамам;
9.8. ажыццяўляе кантроль за выдачай дзелавой драўніны для будаўніцтва і рэканструкцыі індывідуальных жылых дамоў;
9.9. арганізуе работу па забеспячэнні жылымі памяшканнямі шматдзетных сем'яў, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў;
9.10. вядзе ўлік і праводзіць інвентарызацыю дзяржаўнага жыллёвага фонду па горадзе Пружаны і раёне;
9.11. ажыццяўляе кантроль за выкананнем жыллёвага заканадаўства, вядзе ўлік грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, па горадзе Пружаны і раёне;
9.12. ажыццяўляе каардынацыю і кантроль за дзейнасцю, у тым ліку фінансава-гаспадарчай, арганізацый забудоўшчыкаў, кантроль за дзейнасцю таварыстваў уласнікаў;
9.13. арганізуе работу па разглядзе зваротаў грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама юрыдычных асоб, якія паступаюць у аддзел;
9.14. распрацоўвае мерапрыемствы па энергазберажэнні і арганізуе іх выкананне;
9.15. выконвае працэдуры ў адпаведнасці з зацверджаным ва ўстаноўленым парадку пералікам адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі па заявах грамадзян і юрыдычных асоб;
9.16. разглядае пытанні прадастаўлення грамадзянам, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, дзяржаўнай падтрымкі пры будаўніцтве (рэканструкцыі) або набыцці жылых памяшканняў;
9.17. афармляе і прадстаўляе на разгляд райвыканкама дакументы на атрыманне грамадзянамі аднаразовых бязвыплатных субсідый і льготных крэдытаў на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў;
9.18. прадастаўляе грамадзянам жылыя памяшканні дзяржаўнага жыллёвага фонду;
9.19. арганізуе работу і ажыццяўляе кантроль за ўтрыманнем у належным санітарным стане тэрыторый, прылеглых да прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў горада і замацаваных за імі;
9.20. ажыццяўляе кантроль за дзейнасцю Пружанскага камунальнага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства "Камунальнік" па пытаннях рамонту жылых дамоў, добраўпарадкавання прылеглых тэрыторый;
9.21. ажыццяўляе кантроль за правядзеннем капітальных і бягучых рамонтаў жылых дамоў дзяржаўнага жыллёвага фонду, падрыхтоўкай аб'ектаў народна-гаспадарчага комплексу раёна да работы ў асенне-зімовы перыяд;
9.22. складае і прадстаўляе ў адпаведныя дзяржаўныя органы і арганізацыі статыстычную справаздачнасць.
10. Аддзелу для ажыццяўлення ўскладзеных на яго задач і функцый прадастаўляецца права:
10.1. накіроўваць запыты і атрымліваць ад органаў дзяржаўнага кіравання, аб'яднанняў, прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, размешчаных на тэрыторыі раёна, незалежна ад іх ведамаснай падпарадкаванасці і форм уласнасці звесткі, інфармацыю і матэрыялы, неабходныя для выканання ўскладзеных на аддзел задач і функцый;
10.2. удзельнічаць праз сваіх прадстаўнікоў у рабоце райвыканкама, прысутнічаць на сесіях Пружанскага раённага Савета дэпутатаў;
10.3. ажыццяўляць кантроль за выкананнем суб'ектамі гаспадарання рашэнняў райвыканкама, даручэнняў старшыні райвыканкама;
10.4. ажыццяўляць кантроль у межах кампетэнцыі аддзела за выкананнем сельскімі выканаўчымі камітэтамі нарматыўных прававых актаў у галіне жыллёвага заканадаўства і камунальнага абслугоўвання насельніцтва;
10.5. прыцягваць для правядзення аналізу, праверак, падрыхтоўкі матэрыялаў, праектаў рашэнняў райвыканкама і іншых дакументаў спецыялістаў структурных падраздзяленняў райвыканкама, работнікаў іншых арганізацый, якія знаходзяцца на тэрыторыі раёна;
10.6. падрыхтоўваць распараджэнні старшыні райвыканкама, абавязковыя для выканання ўсімі суб'ектамі гаспадарання раёна ў частцы добраўпарадкавання, уліку і выкарыстання жыллёвага фонду, уліку грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў па месцы працы;
10.7. удзельнічаць у нарадах, семінарах, выставах і іншых мерапрыемствах, якія датычацца пытанняў, якія ўваходзяць у кампетэнцыю аддзела;
10.8. выдаваць прадпісанні і складаць пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях, пры выяўленні парушэнняў заканадаўства, у межах кампетэнцыі, прадстаўленай райвыканкамам спецыялістам аддзела.