ПРУЖАНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

ПРУЖАНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger
Галоўная // КІРАЎНІЦТВА // Функцыі і задачы структурных падраздзяленняў

Аддзел землеўпарадкавання

09/09/2026 10:29

Аддзел землеўпарадкавання Пружанскага райвыканкама ў сваёй дзейнасці кіруецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, іншымі законамі, дэкрэтамі, указамі, распараджэннямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

Асноўная задача аддзела землеўпарадкавання - ажыццяўленне дзяржаўнага рэгулявання і кіравання ў галіне выкарыстання і аховы зямель на тэрыторыі Пружанскага раёна.

 Аддзел землеўпарадкавання выконвае наступныя функцыі:

1. ажыццяўленне ад імя райвыканкама дзяржаўнага кантролю за выкарыстаннем і аховай зямель, у тым ліку за правядзеннем землеўпарадкавальных, зямельна-кадастравых работ, іх якасцю, выкананнем умоў адвядзення зямельных участкаў;

2. разгляд (падрыхтоўка) матэрыялаў па адабранні і прадастаўленні зямельных участкаў, змяненні іх межаў, прадаўжэнні тэрмінаў часовага карыстання зямельнымі ўчасткамі або іх арэнды, спыненні правоў на зямельныя ўчасткі, іншых землеўпарадкавальных матэрыялаў і ўнясенне на разгляд райвыканкама праектаў рашэнняў, якія з'яўляюцца падставамі для здзяйснення рэгістрацыйных дзеянняў;

3. распрацоўка па даручэнні райвыканкама ў выпадках, устаноўленых заканадаўчымі актамі, праекта адвядзення зямельнага ўчастка з устанаўленнем яго нефіксаванай граніцы або без устанаўлення граніцы;

4. разгляд матэрыялаў па змяненні граніц адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, правядзенне пры неабходнасці дадатковых узгадненняў названых матэрыялаў з зацікаўленымі і ўнясенне іх з праектам рашэння на разгляд райвыканкама з наступным накіраваннем для разгляду Пружанскім раённым Саветам дэпутатаў;

5. прадастаўленне падатковым органам звестак аб наяўнасці зямель

(у тым ліку аб плошчы, функцыянальным выкарыстанні і мэтавым прызначэнні зямельных участкаў), а таксама аб зямельных участках, якія знаходзяцца ў часовым карыстанні (арэндзе) і своечасова не вернутых у адпаведнасці з заканадаўствам, самавольна занятых;

6. выяўленне невыкарыстоўваемых зямель, унясенне на разгляд райвыканкама прапаноў аб іх пераразмеркаванні;

7. унясенне на разгляд райвыканкама прапаноў аб выкананні праектна-пошукавых, навукова-даследчых і праектна-эксперыментальных работ, звязаных з землеўпарадкаваннем, правядзеннем зямельна-кадастравых і геадэзічных работ, ажыццяўленнем маніторынгу зямель, выкарыстаннем і аховай зямель на тэрыторыях адміністрацыйна-тэрытарыяльных;

8. узгадненне ў межах сваёй кампетэнцыі праектаў правядзення меліярацыйных, культуртэхнічных, інжынерна-геадэзічных работ, іншых праектаў, звязаных з выкарыстаннем і аховай зямель, а таксама ўнясенне на разгляд райвыканкама праектаў рашэнняў па зацвярджэнні схем і праектаў землеўпарадкавання;

9. прыпыненне правядзення меліярацыйных, культуртэхнічных, інжынерна-геадэзічных і іншых работ па асваенні і паляпшэнні зямель, якія ажыццяўляюцца без адпаведных праектаў або з адступленнем ад іх, а таксама ўдзел у прыёмцы работ па рэкультывацыі парушаных зямель, меліярацыйных, культуртэхнічных і іншых работ па асваенні і паляпшэнні зямель;

10. падрыхтоўка і накіраванне ў галоўнае ўпраўленне землеўпарадкавання абласнога выканаўчага камітэта справаздач аб наяўнасці і размеркаванні зямель, аб дзяржаўным кантролі за выкарыстаннем і аховай зямель на тэрыторыі Пружанскага раёна;

11. узгадненне праграм і прагнозаў сацыяльна-эканамічнага развіцця адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак у галіне аховы і выкарыстання зямель;

12. вывучэнне і аналіз рынку зямлі, распрацоўка прапаноў аб яго развіцці;

13. забеспячэнне захоўвання землеўпарадкавальных спраў, матэрыялаў

аб адабранні і прадастаўленні зямельных участкаў і іншых землеўпарадкавальных матэрыялаў;

14. арганізацыя ў межах сваёй кампетэнцыі навукова-тэхнічнага і эканамічнага супрацоўніцтва па пытаннях рацыянальнага выкарыстання, аховы зямель, землеўпарадкавання і вядзення дзяржаўнага зямельнага кадастра;

15. разгляд у адпаведнасці з заканадаўствам зваротаў грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб па пытаннях землеўпарадкавання і землекарыстання;

16. іншыя функцыі, прадугледжаныя заканадаўствам.

 


 

Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі