Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Пружанскага раённага выканаўчага камітэта (далей - Аддзел) з'яўляецца структурным падраздзяленнем Пружанскага раённага выканаўчага камітэта (далей - райвыканкам) без права юрыдычнай асобы.
Аддзел ажыццяўляе работу па забеспячэнні разгляду зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб, а таксама спажывецкіх кааператываў (жыллёва-будаўнічых, гаражных, гаражна-будаўнічых, садоўніцкіх), якія паступаюць у райвыканкам (далей, калі не пазначана іншае, - звароты), арганізацыі прыёму грамадзян і юрыдычных асоб у адпаведнасці з заканадаўствам.
Аддзел у сваёй дзейнасці кіруецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь, рашэннямі Пружанскага раённага Савета дэпутатаў, райвыканкама і распараджэннямі старшыні райвыканкама, а таксама гэтым Палажэннем аб аддзеле па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Пружанскага раённага выканаўчага камітэта і ІП .
Асноўнымі задачамі Аддзела з'яўляюцца:
- забеспячэнне своечасовага і поўнага разгляду зваротаў, якія паступаюць у райвыканкам;
- забеспячэнне кантролю за вядзеннем справаводства па зваротах;
- арганізацыя прыёму грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, юрыдычных асоб, а таксама прадстаўнікоў юрыдычных асоб службовымі асобамі райвыканкама, рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання;
- падрыхтоўка праектаў рашэнняў райвыканкама і распараджэнняў старшыні райвыканкама па пытаннях, аднесеных да кампетэнцыі Аддзела;
- забеспячэнне кантролю за выкананнем рашэнняў, прынятых па зваротах грамадзян і юрыдычных асоб .
Аддзел у адпаведнасці з ускладзенымі на яго задачамі:
- забяспечвае кантроль за вядзеннем справаводства па зваротах грамадзян і юрыдычных асоб у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
- забяспечвае своечасовы і поўны разгляд зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб, якія паступілі ў райвыканкам;
- арганізуе прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, юрыдычных асоб, а таксама прадстаўнікоў юрыдычных асоб (далей - прыём грамадзян) службовымі асобамі райвыканкама, рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання (згодна з прадстаўленымі гэтымі органамі графікам);
- забяспечвае кантроль за выкананнем рашэнняў, прынятых па зваротах, а таксама даручэнняў, дадзеных падчас асабістага прыёму грамадзян кіраўніцтвам райвыканкама;
- па даручэнні кіраўніцтва райвыканкама арганізуе праверку довадаў, выкладзеных у зваротах;
- аналізуе работу па разглядзе зваротаў у структурных падраздзяленнях райвыканкама, у ніжэйстаячых выканаўчых камітэтах, арганізацыях, падпарадкаваных (падсправаздачных) непасрэдна райвыканкаму;
- вывучае стан працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб у падпарадкаваных (падсправаздачных) райвыканкаму арганізацыях і не аднесеных да вядзення іншых структурных падраздзяленняў райвыканкама;
- вывучае і распаўсюджвае станоўчы вопыт работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, распрацоўвае рэкамендацыі па ўдасканаленню арганізацыі прыёму грамадзян і юрыдычных асоб, аказвае метадалагічную дапамогу ў гэтай рабоце на месцах;
- па даручэнні кіраўніцтва райвыканкама разглядае, у тым ліку з прыцягненнем зацікаўленых структурных падраздзяленняў райвыканкама, якія паступаюць у райвыканкам на ўзгадненне праекты нарматыўных прававых актаў па пытаннях працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб;
- удзельнічае ў правядзенні мерапрыемстваў па павышэнні ведаў работнікаў райвыканкама і ніжэйстаячых выканаўчых камітэтаў Пружанскага раёна па пытаннях, аднесеных да кампетэнцыі Аддзела;
- разглядае звароты грамадзян па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі Аддзела;
- прымае ўдзел у падрыхтоўцы пытанняў для разгляду на пасяджэннях райвыканкама, якія датычацца стану работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб;
- аналізуе звароты грамадзян, якія паступаюць, у мэтах своечасовага ўстаранення прычын, якія спараджаюць парушэнні правоў, свабод і (або) законных інтарэсаў грамадзян;
- кантралюе выкананне рашэнняў райвыканкама па пытаннях работы са зваротамі, вядзенні кнігі заўваг і прапаноў, па зваротах грамадзян па выдачу даведак і іншых дакументаў на аснове заяўнага прынцыпу "адно акно" ў структурных падраздзяленнях райвыканкама, пассельвыканкамах;
- арганізуе работу па размяшчэнні звестак, звязаных з функцыямі аддзела, на інфармацыйных стэндах у фае райвыканкама;
- ажыццяўляе іншыя функцыі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Аддзел мае права:
- запытваць і атрымліваць ад службовых асоб райвыканкама, структурных падраздзяленняў райвыканкама, пассельвыканкамаў, звесткі, матэрыялы, неабходныя для выканання ўскладзеных на Аддзел функцый;
- прыцягваць па даручэнні старшыні райвыканкама або яго намеснікаў і са згоды кіраўнікоў структурных падраздзяленняў райвыканкама работнікаў для падрыхтоўкі праектаў рашэнняў райвыканкама, распараджэнняў старшыні райвыканкама і ажыццяўлення іншых мерапрыемстваў, звязаных з арганізацыяй работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб;
- вывучаць і правяраць стан работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб у падпарадкаваных (падсправаздачных) райвыканкаму арганізацыях і не аднесеных да вядзення іншых структурных падраздзяленняў райвыканкама, пассельвыканкамах, сумесна з адпаведнымі рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання - у структурных падраздзяленнях райвыканкама;
- удзельнічаць у рабоце пасяджэнняў райвыканкама, пассельвыканкамаў;
- вяртаць выканаўцам інфармацыю па разглядзе зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб, прадстаўленую з парушэннем заканадаўства па зваротах грамадзян і юрыдычных асоб, з апавяшчэннем кіраўніка адпаведнага структурнага падраздзялення.
Аддзел узначальвае начальнік аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама.