ПРУЖАНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

ПРУЖАНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger
Галоўная // КІРАЎНІЦТВА // Функцыі і задачы структурных падраздзяленняў

Аддзел па адукацыі

09/09/2026 16:54

 Аддзел па адукацыі Пружанскага раённага выканаўчага камітэта (далей - аддзел па адукацыі) праводзіць дзяржаўную палітыку ў сферы адукацыі на тэрыторыі Пружанскага раёна.

Аддзел па адукацыі з'яўляецца структурным падраздзяленнем Пружанскага раённага выканаўчага камітэта (далей - райвыканкам), падпарадкоўваецца райвыканкаму, галоўнаму ўпраўленню па адукацыі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта, Міністэрству адукацыі Рэспублікі Беларусь.

У сваёй дзейнасці аддзел па адукацыі кіруецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, рашэннямі Пружанскага раённага Савета дэпутатаў (далей - райсавет) і райвыканкама, распараджэннямі старшыні райвыканкама, Палажэннем аб аддзеле па адукацыі Пружанскага раённага выканаўчага камітэта і іншымі актамі.

Аддзел па адукацыі ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі, кантроль за забеспячэннем якасці адукацыі і выкананнем заканадаўства аб адукацыі ў адносінах да падведамных устаноў адукацыі Пружанскага раёна.

Аддзел па адукацыі ажыццяўляе кіраўнічыя функцыі ў адносінах да: дзяржаўных устаноў адукацыі Пружанскага раёна: устаноў дашкольнай адукацыі; устаноў агульнай сярэдняй адукацыі; устаноў спецыяльнай адукацыі; устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі; выхаваўча-аздараўленчых устаноў; сацыяльна-педагагічных устаноў, а таксама дзяржаўнай вучэбна-метадычнай установы "Пружанскі раённы вучэбна-метадычны кабінет", прафесійных замяшчаючых сем'яў (прыёмныя сем'і, дзіцячыя дамы сямейнага тыпу).

Асноўнымі мэтамі аддзела з'яўляюцца:

ажыццяўленне дзяржаўна-ўладных паўнамоцтваў у сферы адукацыі;

удасканаленне і развіццё сістэмы адукацыі;

павышэнне якасці і даступнасці адукацыі ў адпаведнасці з патрэбамі эканомікі, адукацыйнымі запытамі грамадзян, развіццё патэнцыялу моладзі і яе ўцягненне ў грамадска карысную дзейнасць;

кантроль за кіраўніцкай і адукацыйнай дзейнасцю ў падпарадкаваных установах, рэалізацыяй ускладзеных на іх функцый;

забеспячэнне абароны правоў і законных інтарэсаў дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, праз сямейнае ўладкаванне.

Асноўнымі задачамі аддзела з'яўляюцца:

забеспячэнне рэалізацыі ў раёне дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі, аховы дзяцінства на тэрыторыі Пружанскага раёна;

захаванне канстытуцыйнага права грамадзян на адукацыю і сацыяльных гарантый удзельнікаў адукацыйнага працэсу;

забеспячэнне выканання адукацыйных і дзяржаўных сацыяльных стандартаў па абслугоўванні насельніцтва ў галіне адукацыі;

 распрацоўка прагнозаў патрэбнасці ў кадрах для падпарадкаваных устаноў адукацыі раёна;

 забеспячэнне эфектыўнага функцыянавання і развіцця сістэмы адукацыі, аховы дзяцінства, стварэнне сістэмы бесперапыннай адукацыі, забеспячэнне павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі педагагічных работнікаў;

 ажыццяўленне аналізу дзейнасці ўстаноў адукацыі па пытаннях рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі, аховы дзяцінства;

 каардынацыя дзейнасці ўстаноў адукацыі раёна па пытаннях адукацыі;

 аказанне дапамогі ўстановам адукацыі па пытаннях кіравання адукацыйным працэсам, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі педагагічных работнікаў;

 выяўленне, абагульненне і распаўсюджванне перадавога педагагічнага вопыту, укараненне новых тэхналогій навучання і выхавання, правядзенне ў раёне педагагічных эксперыментаў пры ўмове іх навуковага забеспячэння;

удзел у распрацоўцы праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна.

Аддзел па адукацыі ў адпаведнасці з ускладзенымі на яго задачамі і ў межах сваёй кампетэнцыі ажыццяўляе наступныя функцыі:

забеспячэнне выканання заканадаўства ў сферы адукацыі, аховы дзяцінства;

ажыццяўленне кіравання ў сферы адукацыі на тэрыторыі Пружанскага раёна;

забеспячэнне кантролю за кіраўніцкай і адукацыйнай дзейнасцю ў падпарадкаваных арганізацыях, рэалізацыяй ускладзеных на іх функцый;

забеспячэнне кантролю за дзейнасцю ўстаноў адукацыі па стварэнні ўмоў, якія гарантуюць ахову і ўмацаванне здароўя навучэнцаў, умоў для арганізацыі харчавання;

аналіз стану, прагназаванне, вызначэнне прыярытэтных напрамкаў развіцця сістэмы адукацыі ў раёне, унясенне райвыканкаму прапаноў па будаўніцтве, рэканструкцыі і аптымізацыі сеткі ўстаноў адукацыі;

правядзенне аналізу і кантролю за станам матэрыяльна-тэхнічнай базы падпарадкаваных устаноў, планаванне капітальнага і бягучага рамонту, паказчыкаў энергазберажэння, кантроль за складаннем каштарысаў, дагавораў, выкананнем работ, арганізацыя абследавання канструкцый будынкаў устаноў адукацыі, ажыццяўленне мер па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы падпарадкаваных устаноў;

ажыццяўленне аператыўнага кантролю за мэтавым выкарыстаннем бюджэтных сродкаў установамі адукацыі.

забеспячэнне кантролю за выкананнем падпарадкаванымі ўстановамі патрабаванняў па ахове працы і пажарнай бяспекі;

забеспячэнне кантролю за фарміраваннем і выкананнем падпарадкаванымі ўстановамі дзяржаўных праграм, мерапрыемстваў па рэалізацыі асноўных напрамкаў энергазберажэння;

арганізацыя і ўдзел у атэстацыі кіруючых і педагагічных работнікаў у межах сваіх паўнамоцтваў і кампетэнцыі;

арганізацыя і ўдзел у атэстацыі навучэнцаў устаноў адукацыі;

правядзенне дзяржаўнай кадравай палітыкі ў сістэме адукацыі раёна, унясенне прапаноў у райвыканкам і галоўнае ўпраўленне па адукацыі для ўзгаднення кандыдатур на пасады кіраўнікоў падпарадкаваных устаноў адукацыі, узгадненне ва ўстаноўленым парадку кандыдатур на пасады намеснікаў кіраўнікоў падпарадкаваных устаноў адукацыі;

фарміраванне заказу на падрыхтоўку кадраў ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі; 

ажыццяўленне мерапрыемстваў, накіраваных на камплектаванне аддзела па адукацыі, падпарадкаваных устаноў, якія ўваходзяць у сістэму адукацыі раёна, высокакваліфікаванымі спецыялістамі, фарміраванне заявак на падрыхтоўку педагагічных кадраў, фарміраванне рэзерву кадраў;

ажыццяўленне збору звестак з мэтай вызначэння колькасці месцаў для атрымання сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі па педагагічных спецыяльнасцях на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі;

забеспячэнне  прадастаўлення першага працоўнага месца ў адпаведнасці са пасведчаннем аб накіраванні на працу выпускнікам педагагічных спецыяльнасцяў сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў;

удзел у фарміраванні банка даных аб дакументах аб адукацыі;

стварэнне спецыяльных умоў для атрымання адукацыі асобамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і асобамі з інваліднасцю, аказанне ім карэкцыйна-педагагічнай дапамогі;

ажыццяўленне мер па прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх, ахове правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх, рэалізацыя мер па аднаўленні парушаных правоў удзельнікаў адукацыйнага працэсу;

правядзенне работы па спагнанні расходаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні (у межах сваёй кампетэнцыі ў адпаведнасці з дзейным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь);

арганізацыя прыёму грамадзян і юрыдычных асоб, разгляд іх зваротаў, прыняцце ва ўстаноўленым парадку па іх неабходных мер;

узаемадзеянне з органамі мясцовага кіравання і самакіравання, прафесійнымі саюзамі і грамадскімі аб'яднаннямі па забеспячэнні абароны сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў работнікаў;

фарміраванне заказу і арганізацыя забеспячэння ўстаноў адукацыі падручнікамі, вучэбнымі дапаможнікамі, класнымі часопісамі, бланкамі строгай справаздачнасці;

ажыццяўленне дзейнасці, звязанай з аздараўленнем дзяцей;

арганізацыя ўзаемадзеяння ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з установамі дадатковай, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, і іншымі ўстановамі адукацыі, а таксама маладзёжнымі і дзіцячымі грамадскімі арганізацыямі і аб'яднаннямі;

арганізацыя і правядзенне алімпіяд, спартакіяд, конкурсаў, злётаў, спартыўных спаборніцтваў, збораў і іншых мерапрыемстваў з навучэнцамі і моладдзю, падрыхтоўка і забеспячэнне ўдзелу каманд у абласных і рэспубліканскіх   мерапрыемствах;

арганізацыя і ажыццяўленне работы сумесна з камісіямі па надзвычайных сітуацыях пры райвыканкаме, органамі і падраздзяленнямі па надзвычайных сітуацыях па абароне падпарадкаваных устаноў ад надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару і грамадзянскай абароне;

арганізацыя выканання рашэнняў Пружанскага раённага Савета дэпутатаў, райвыканкама, вышэйстаячых органаў упраўлення па пытаннях адукацыі;

унясенне ў межах сваёй кампетэнцыі прапаноў па ўзнагароджанні работнікаў сістэмы адукацыі Пружанскага раёна; матэрыяльнае заахвочванне і маральнае стымуляванне кіраўнікоў падпарадкаваных устаноў адукацыі;

ажыццяўленне кантролю за выкананнем на тэрыторыі Пружанскага раёна заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб адукацыі;

ажыццяўленне іншых функцый, устаноўленых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Аддзел па адукацыі таксама ажыццяўляе:

арганізацыю і правядзенне педагагічных канферэнцый, нарад, семінараў, конкурсаў, алімпіяд, спаборніцтваў, іншых мерапрыемстваў з работнікамі сістэмы адукацыі раёна;

стварэнне ўмоў для арганізацыі эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці ў сферы адукацыі;

забеспячэнне міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы адукацыі, аховы дзяцінства, аздараўлення навучэнцаў.

Аддзел па адукацыі для рэалізацыі сваіх задач і функцый:

усебакова аналізуе стан і прагназуе развіццё адукацыі, выхавання і аховы дзяцінства Пружанскага раёна, вызначае прыярытэты і асноўныя кірункі іх развіцця;

удзельнічае ў распрацоўцы і рэалізацыі рэгіянальных праграм (мерапрыемстваў) развіцця адукацыі, выхавання і аховы дзяцінства;

ажыццяўляе меры па прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў сярод непаўналетніх;

узаемадзейнічае са структурнымі падраздзяленнямі райвыканкама, грамадскімі аб'яднаннямі і іншымі арганізацыямі па пытаннях, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю;

распараджаецца ва ўстаноўленым парадку асігнаваннямі, прадугледжанымі раённым бюджэтам на фінансаванне падпарадкаваных устаноў і раённых мерапрыемстваў;

ажыццяўляе ў межах, устаноўленых заканадаўствам, карыстанне і распараджэнне маёмасцю Пружанскага раёна, якая знаходзіцца ў яе аператыўным кіраванні;

запытвае ў межах сваёй кампетэнцыі ў дзяржаўных органах і іншых арганізацыях неабходную інфармацыю ў парадку, устаноўленым заканадаўствам;

засноўвае ва ўстаноўленым парадку граматы, падзячныя пісьмы і дыпломы аддзела па адукацыі;

праводзіць мерапрыемствы па напрамках, якія ўваходзяць у кампетэнцыю аддзела па адукацыі;

прымае сумесна з зацікаўленымі органамі і арганізацыямі меры па ахове жыцця і здароўя дзяцей, арганізацыі аздараўлення, харчавання, адпачынку навучэнцаў;

ажыццяўляе іншыя задачы і функцыі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

 

Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі