ПРУЖАНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

ПРУЖАНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger
Галоўная // КІРАЎНІЦТВА // Функцыі і задачы структурных падраздзяленняў

Аддзел культуры

10/09/2026 14:44

 Аддзел культуры райвыканкама выконвае функцыі:

1.        удзел у распрацоўцы планаў і праграм, падрыхтоўка аналітычных даведак, праектаў рашэнняў райвыканкама і распараджэнняў старшыні райвыканкама па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю аддзела;

2.        распрацоўка і ажыццяўленне мерапрыемстваў, накіраваных на рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сферы культуры, мастацтва і аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей, забеспячэнне правоў чалавека на свабоду мастацкай творчасці і культурнага адпачынку ў Пружанскім раёне;

3.        стварэнне ўмоў для адраджэння, захавання і развіцця нацыянальных культурных традыцый;

4.        забеспячэнне эфектыўнага выкарыстання бюджэтных сродкаў аддзела;

5.        у парадку, устаноўленым заканадаўствам, арганізацыя прыцягнення дадатковых сродкаў пазабюджэтнага фінансавання пры правядзенні культурна-масавых мерапрыемстваў;

6.        ажыццяўленне кадравай работы ў аддзеле, аналіз кадравага патэнцыялу падпарадкаваных арганізацый, садзейнічанне забеспячэнню іх кваліфікаванымі спецыялістамі, арганізацыя іх вучобы і павышэння кваліфікацыі, правядзенне ва ўстаноўленым парадку тарыфікацыі і атэстацыі работнікаў;

7.        падтрымка таленавітай моладзі, стварэнне ўмоў для яе плённай дзейнасці;

8.        заключэнне ва ўстаноўленым парадку міжнародных пагадненняў па пытаннях, аднесеных да кампетэнцыі аддзела, садзейнічанне развіццю міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы культуры;

9.        устанаўленне і развіццё культурных сувязей з беларускімі арганізацыямі культуры за межамі Рэспублікі Беларусь, а таксама з арганізацыямі замежных краін у Рэспубліцы Беларусь;

10.   забеспячэнне мер па эканомным выкарыстанні энергетычных рэсурсаў, эфектыўным выкарыстанні капітальных укладанняў, своечасовым правядзенні бягучага і капітальнага рамонтаў будынкаў падпарадкаваных арганізацый;

11.   правядзенне мерапрыемстваў па навуковай арганізацыі работы падпарадкаваных арганізацый, выяўленне і абагульненне перадавога вопыту, укараненне прагрэсіўных форм і метадаў работы;

12.   ажыццяўленне мер па выяўленні, уліку, ахове і выкарыстанні гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных на тэрыторыі Пружанскага раёна;

13.   кіраванне ў дачыненні да наступных юрыдычных асоб :

13.1.    дзяржаўная ўстанова адукацыі "Дзіцячая школа мастацтваў імя Г.Р.Шырмы г.Пружаны";

13.2.    дзяржаўная ўстанова адукацыі "Лінаўская дзіцячая школа мастацтваў";

13.3.    дзяржаўная ўстанова адукацыі "Новазасімавіцкая дзіцячая школа мастацтваў";

13.4.    дзяржаўная ўстанова адукацыі "Ружанская дзіцячая школа мастацтваў";

13.5.    дзяржаўная ўстанова культуры "Пружанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма";

13.6.    дзяржаўная ўстанова культуры "Пружанскі раённы цэнтр культуры";

13.7.    дзяржаўная ўстанова культуры "Музей-сядзіба Пружанскі палацык";

13.8.    дзяржаўная ўстанова культуры "Ружанскі палацавы комплекс роду Сапег";

13.9.    камунальнае унітарнае кінавідовішчнае прадпрыемства "Пружанская раённая кінавідэасетка".

Асноўнымі задачамі аддзела культуры райвыканкама з'яўляюцца:

1. рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі ў сферы культуры, мастацтва, аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей;

2. захаванне, развіццё, распаўсюджванне і папулярызацыя беларускай нацыянальнай культуры і мовы, садзейнічанне развіццю прафесійнага і самадзейнага мастацтва, захаванне традыцыйнай народнай культуры (фальклору, рамёстваў, промыслаў);

3. забеспячэнне неабходных умоў для фарміравання агульнай культуры і мастацкага развіцця дзяцей і моладзі, задавальненне іх патрэбнасцей у дадатковай адукацыі, падтрымка адораных навучэнцаў і таленавітай моладзі;

4. развіццё і каардынацыя супрацоўніцтва з замежнымі краінамі, суайчыннікамі за мяжой у галіне культуры, мастацтва і іншых канструктыўных ініцыятыў;

5. ажыццяўленне арганізацыйна-метадычнага кіраўніцтва падпарадкаванымі арганізацыямі, іх фінансаванне і матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне;

6. ажыццяўленне кантролю за выкананнем заканадаўства Рэспублікі Беларусь у сферы культуры ўстановамі культуры і мастацтва Пружанскага раёна незалежна ад іх ведамаснай падпарадкаванасці і форм уласнасці;

7. ахова гісторыка-культурнай спадчыны на тэрыторыі Пружанскага раёна.

 

Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі