ПРУЖАНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

ПРУЖАНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger
Галоўная // КІРАЎНІЦТВА // Функцыі і задачы структурных падраздзяленняў

Аддзел арганізацыйна-кадравай работы

08/09/2026 16:56

Аддзел арганізацыйна-кадравай работы Пружанскага раённага выканаўчага камітэта (далей - аддзел арганізацыйна-кадравай работы) з'яўляецца структурным падраздзяленнем Пружанскага раённага выканаўчага камітэта(далей - райвыканкам),падпарадкоўваецца старшыні райвыканкама.

У сваёй дзейнасці аддзел кіруецца законамі Рэспублікі Беларусь, дэкрэтамі, указамі і распараджэннямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, пастановамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, рашэннямі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта (далей - аблвыканкам) і райвыканкама, распараджэннямі старшынь аблвыканкама і райвыканкама, рэгламентам Палажэннем.

Дзейнасць аддзела ажыццяўляецца ў цесным узаемадзеянні з органамі дзяржаўнага кіравання, структурнымі падраздзяленнямі райвыканкама, сельскімі выканаўчымі камітэтамі (далей - сельвыканкамы), галоўным упраўленнем арганізацыйна-кадравай работы аблвыканкама.

 

АСНОЎНЫЯ ЗАДАЧЫ аддзела арганізацыйна-кадравай работы:

 

арганізацыйнае забеспячэнне выканаўчай і распарадчай дзейнасці райвыканкама;

рэалізацыя на тэрыторыі Пружанскага раёна дзяржаўнай кадравай палітыкі, накіраванай на якасны падбор, расстаноўку і эфектыўнае выкарыстанне кадраў выканаўчых і распарадчых органаў, фарміраванне рэзерву кадраў на вылучэнне;

фарміраванне адзінай сістэмы работы з кадрамі і ўліку кіруючых работнікаў органаў дзяржаўнага кіравання раёна, арганізацый, пасады якіх уваходзяць у кадравы рэестр райвыканкама;

арганізацыя бесперапыннага навучання, падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі кіраўнікоў і спецыялістаў райвыканкама, яго структурных падраздзяленняў, сельвыканкамаў;

рэалізацыя паўнамоцтваў пры вырашэнні пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання ў раёне;

забеспячэнне ажыццяўлення райвыканкамам, сельвыканкамамі паўнамоцтваў, прадугледжаных Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь, і іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб выбарах, рэферэндуме, а таксама па арганізацыі абмеркавання іншых важнейшых пытанняў мясцовага і рэспубліканскага значэння.

 

АСАБЛІВАСЦІ аддзела арганізацыйна-кадравай работы:

 

распрацоўвае з улікам прапаноў кіраўніцтва і структурных падраздзяленняў райвыканкама, сельвыканкамаў праекты гадавых планаў работы і сумесна з кіраўніком спраў райвыканкама ажыццяўляе кантроль за іх выкананнем;

складае пералік асноўных арганізацыйна-масавых мерапрыемстваў, запланаваных райвыканкамам, яго аддзеламі, упраўленнямі на наступны месяц;

уносіць на разгляд райвыканкама прапановы па падрыхтоўцы мерапрыемстваў, звязаных з правядзеннем на тэрыторыі раёна выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дэпутатаў у адзіны дзень галасавання, членаў Савета Рэспублікі Беларусь Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, рэспубліканскіх і мясцовых рэферэндумаў, а таксама садзейнічае выбарчым камісіям у ажыццяўленні імі сваіх паўнамоцтваў;

аказвае кансультатыўную і метадычную дапамогу сельвыканкамам, арганізацыям раёна па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама;

забяспечвае выкананне на тэрыторыі Пружанскага раёна дэкрэтаў, указаўіраспараджэнняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, рашэнняў райвыканкама па пытаннях арганізацыйна-кадравай работы;

забяспечвае ўзаемадзеянне райвыканкама з аблвыканкамам, Пружанскім раённым Саветам дэпутатаў, сельвыканкамамі, а таксама органамі мясцовага самакіравання па пытаннях рэалізацыі дзяржаўнай кадравай палітыкі;

удзельнічае ў распрацоўцы структуры і штатаў райвыканкама, уносіць на разгляд кіраўніцтва прапановы па іх удасканаленні, падборы і расстаноўцы кадраў;

удзельнічае ў распрацоўцы прапаноў па структуры і колькасці апаратаў сельвыканкамаў;

прымае ўдзел у распрацоўцы рашэнняў, распараджэнняў і іншых дакументаў па рабоце з кадрамі, кантралюе іх выкананне;

распрацоўвае і ўносіць на разгляд кадравы рэестр райвыканкама. Уносіць прапановы па прафесійным і дзелавым росце перспектыўных кадраў;

ажыццяўляе падрыхтоўку неабходных дакументаў для назначэння (вызвалення) на пасады работнікаў, назначэнне якіх праводзіцца старшынёй райвыканкама па ўзгадненню са старшынёй Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта або яго намеснікамі, а таксама кіраўнікоў арганізацый і іншых работнікаў, якія назначаюцца старшынёй райвыканкама;

забяспечвае арганізацыйныя і метадычныя мерапрыемствы па правядзенні атэстацыі дзяржаўных грамадзянскіх служачых райвыканкама ісельвыканкамаў, кіруючых кадраў сельскагаспадарчых арганізацый і арганізацый камунальнай формы ўласнасці;

забяспечвае правядзенне арганізацыйных мерапрыемстваў па вылічэнні стажу работы ў якасці дзяржаўнага грамадзянскага служачага, рыхтуе праекты распараджэнняў па гэтых пытаннях і ўносіць іх на разгляд старшыні райвыканкама;

афармляе прызначэнне, прыём, звальненне і перамяшчэнне работнікаў райвыканкама;

афармляе кантракты, якія заключаюцца з работнікамі ўпраўленняў, аддзелаў райвыканкама, кіраўнікамі падведамных райвыканкама арганізацый, кантралюе тэрміны іх дзеяння;

рыхтуе дакументы аб узгадненні, назначэнні на пасаду, заключэнні (прадаўжэнні кантрактаў) з кіраўнікамі раённых арганізацый;

выдае даведкі аб працоўнай дзейнасці, афармляе, захоўвае працоўныя кніжкі, своечасова ўносіць у іх неабходныя запісы і змяненні, рыхтуе дакументы, неабходныя для назначэння пенсій і дапамог, а таксама для прадстаўлення работнікаў да заахвочванняў і ўзнагароджанняў. Афармляе ўсе віды дзяржаўнай статыстычнай і іншай справаздачнасці па рабоце з кадрамі;

забяспечвае вядзенне і падтрыманне ў актуальным стане аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы электроннага ўліку кіруючых кадраў, іх рэзерву;

складае графік водпускаў работнікаў па прапановах кіраўнікоў структурных падраздзяленняў райвыканкама;

ажыццяўляе прыём і арганізуе праверку дэкларацый аб даходах і маёмасці, вядзе іх улік;

забяспечвае падрыхтоўку, перападрыхтоўку, павышэнне кваліфікацыі кіраўнічых кадраў раёна;

вядзе пытанні ўзнагароджання працоўных калектываў, грамадзян, якія ўнеслі найбольшы ўклад у эканамічнае і сацыяльнае развіццё Пружанскага раёна;

сумесна з Пружанскім раённым Саветам дэпутатаў рыхтуе ва ўстаноўленым парадку прапановы па пытаннях адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Пружанскага раёна;

ажыццяўляе метадычнае кіраўніцтва дзейнасцю кадравых службаў структурных падраздзяленняў райвыканкама;

кансультуе дзяржаўных грамадзянскіх служачых па пытаннях праходжання імі службы ў дзяржаўным органе;

рыхтуе неабходныя дакументы па накіраванні асоб, якія ўпершыню паступаюць на дзяржаўную грамадзянскую службу, на кваліфікацыйны экзамен. Аказвае ім метадычную дапамогу ў падрыхтоўцы да іспыту;

ажыццяўляе кантроль за правядзеннем пасяджэнняў сельвыканкамаў, забяспечвае ўдзел у іх рабоце адказных работнікаў раёна;

рыхтуе даведкі, інфармацыі, метадычныя матэрыялы па пытаннях арганізацыйнай і кадравай работы райвыканкама, сельвыканкамаў;

разглядае звароты грамадзян па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі аддзела;

забяспечвае выкананне адпаведных адміністрацыйных працэдур, прадугледжаных Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. № 200 "Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі па заявах грамадзян", якія адносяцца да кампетэнцыі аддзела арганізацыйна-кадравай работы;

ажыццяўляе іншыя функцыі па пытаннях арганізацыйна-кадравай работы, вызначаныя рэгламентам работы і рашэннямі райвыканкама, даручэннямі старшыні райвыканкама.

 

 

Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі