ПРУЖАНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

ПРУЖАНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger
Галоўная // САЦЫЯЛЬНАЯ СФЕРА

Стаўкі дзяржаўнай пошліны за ўчыненне дзеянняў, звязаных з рэгістрацыяй актаў грамадзянскага стану

31/12/2025 10:13

 Стаўкі дзяржаўнай пошліны за ўчыненне дзеянняў,

 звязаных з рэгістрацыяй актаў грамадзянскага стану

 

Дадатак 20

 да Падатковага кодэкса

 Рэспублікі Беларусь

Назва дзеянняў, за якія збіраецца дзяржаўная пошліна

Стаўкі дзяржаўнай пошліны

1. Рэгістрацыя заключэння шлюбу, уключаючы выдачу пасведчання           

1 базавая велічыня

2.  Рэгістрацыя скасавання шлюбу па рашэннях судоў, якія ўступілі ў законную сілу да 1 верасня 1999 года, уключаючы выдачу пасведчання, за выключэннем выпадкаў, калі рашэннем суда асоба вызвалена ад дзяржаўнай пошліны

2 базавыя велічыні

3. Рэгістрацыя скасавання шлюбу па ўзаемнай згодзе мужа і жонкі, якія не маюць агульных непаўналетніх дзяцей і спрэчкі аб маёмасці (у адпаведнасці з артыкулам 351 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і), уключаючы выдачу пасведчанняў      

4 базавыя велічыні

4. Рэгістрацыя змены прозвішча, уласнага імя і імя па бацьку, уключаючы выдачу пасведчання

2 базавыя велічыні

5. Выдача пасведчання ў сувязі з унясеннем змяненняў, дапаўненняў, выпраўленняў у запісы актаў грамадзянскага стану, аднаўленнем запісаў актаў грамадзянскага стану      

1 базавая велічыня

6. Выдача паўторнага пасведчання аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану      

1 базавая велічыня

 

У адпаведнасці з артыкулам 285 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь вызваляюцца ад дзяржаўнай пошліны ў органах, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану, плацельшчыкі:

- за рэгістрацыю нараджэння, усынаўлення (удачарэння), устанаўлення мацярынства і (або) бацькоўства, смерці;

- за выдачу пасведчанняў аб нараджэнні ў сувязі з унясеннем змяненняў, дапаўненняў у запіс акта аб нараджэнні ў выпадку рэгістрацыі ўстанаўлення мацярынства і (або) бацькоўства, усынаўлення (удачарэння) і ў сувязі з аднаўленнем запісу акта аб нараджэнні пры змяненні месца нараджэння ўсыноўленага (удачаронай), а таксама за выдачу пасведчанняў аб смерці ў сувязі з унясеннем змяненняў, дапаўненняў і выпраўленняў у запіс акта аб смерці;

- фізічныя асобы за выдачу паўторных пасведчанняў аб смерці ваеннаслужачых, грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія праходзяць альтэрнатыўную службу, і ваенных будаўнікоў, якія загінулі ў перыяд праходжання ваеннай, альтэрнатыўнай службы ў мірны час;

- рэабілітаваныя фізічныя асобы, члены іх сямей, якія датычацца да круга асоб, якія забяспечваюцца пенсіяй па выпадку страты карміцеля, і спадчыннікі па законе першай чаргі за выдачу дакументаў, звязаных з рэабілітацыяй;

- інваліды і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны за выдачу ім пасведчанняў у сувязі са змяненнем, дапаўненнем, выпраўленнем запісаў актаў грамадзянскага стану, складзеных на гэтых асоб, а таксама ў сувязі з аднаўленнем запісаў актаў грамадзянскага стану ў дачыненні гэтых асоб;

- Героі Беларусі, Героі Савецкага Саюза, Героі Сацыялістычнай Працы, поўныя кавалеры ордэнаў Славы, Працоўнай Славы, Айчыны, інваліды Вялікай Айчыннай вайны, інваліды баявых дзеянняў на тэрыторыі другіх дзяржаў, удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, фізічныя асобы, якія захварэлі і якія перанеслі прамянёвую хваробу, выкліканую наступствамі катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, другіх радыяцыйных аварый, інваліды, у дачыненні якіх вызначана прычынная сувязь калецтва або захворвання, якія прывялі да інваліднасці, з катастрофай на Чарнобыльскай АЭС, другімі радыяцыйнымі аварыямі, а таксама грамадзяне Рэспублікі Беларусь, у тым ліку звольненыя ў запас (адстаўку), з ліку ваеннаслужачых, асоб начальніцкага і радавога складу органаў унутраных спраў, Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, якія зрабіліся інвалідамі з прычыны ранення, кантузіі, калецтва або захворвання, атрыманых пры выкананні абавязкаў ваеннай службы (службовых абавязкаў), за выдачу паўторных пасведчанняў аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану;

- апекуны, папячыцелі, дзіцячыя інтэрнатныя ўстановы, установы прафесіянальна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі, камісіі па справах непаўналетніх за выдачу паўторных пасведчанняў аб нараджэнні дзяцей-сірот або дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, аб смерці бацькаў дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў;

- за паўторнае ўчыненне юрыдычна значных дзеянняў, якія з'яўляюцца аб'ектамі абкладання дзяржаўнай пошлінай, у сувязі з дапушчанымі пры іх учыненні памылкамі (у тым ліку недакладнасцямі ў выдадзеных (аформленых, перааформленых, пасведчаных, абмененых) дакументах (іх дублікатах) або непаўнатой звестак у іх) у выніку дзеянняў органа, які спаганяе дзяржаўную пошліну.

 Аплата дзяржаўнай пошліны за ўчыненне дзеянняў, звязаных з рэгістрацыяй актаў грамадзянскага стану праводзіцца:

р/р BY02AKBB36002250000050000000

ф-л  ААБ “Беларусбанк”,

Код BIC AKBBBY2X

код: 03002 дзяржпошліна за ўчыненне юрыдычна значных дзеянняў

(Аплата ў аддзяленні банка на імя заяўніка!)

 Пастанаўленнем  Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь651

ад 20.11.2025 з  1 студзеня 2026 годаўстаноўлена базавая велічыня 

ў памеры 45 руб. 

Аддзел загс можа аказваць платныя паслугі па ўрачыстай  рэгістрацыі заключэння шлюбу і нараджэння па індывідуальнаму сцэнарыю, разпрацаванаму з улікам пажаданняў грамадзян.

Магчымасць правядзення ўрачыстых мерапрыемстваў па індывідуальнаму сцэнарыю абумоўлена многанацыянальным складам Беларусі і пажаданнем гамадзян  захоўваць свае звычаі ў час рэгістрацыі нованароджанага ці пры ўступленні ў шлюб. Наяўнасць індывідуальнага сцэнарыя дазваляе выкарыстоўваць ва ўрачыстай цырымоніі элементы іншых традыцый, якія не звязаны з беларускай культурай.

Таксама з улікам выказаных  Вамі пажаданняў па правядзенню цырымоніі  ўрачыстай рэгістрацыі шлюбу, яна можа суправаджацца прадстаўленым маладымі музычным суправаджэннем.

Рэгістрацыя заключэння шлюбу з выездам у музей – Палацык у г. Пружаны;

Рэгістрацыя заключэння шлюбу з выездам у Ружанскі дварцовы комплекс Сапегаў у г.п. Ружаны;

Выезд для рэгістрацыі заключэння шлюбу да места правядзення ўрачыстасці:

Дадатковая паслуга па выезду супрацоўніка загса для рэгістрацыі заключэння шлюбу да места правядзення ўрачыстасці ажыццяўляецца паводле дагавора.

Аказанне такой паслугі ажыццяўляецца ў тым выпадку, калі выезд работніка  не замінае дзейнасці аддзела загс. Транспарт для выезду работніка да места правядзення рэгістрацыі шлюбу даецца асобай, якая звярнулася за аказаннем дадзенай паслугі.

 Тарыфы на дадатковыя платныя паслугі,

звязаныя з рэгістрацыяй актаў грамадзянскага стану,

якія аказвае аддзел загс

  (зацверджаны рашэннем старшыні Пружанскага раённага выканаўчага камітэта ад 15 снежня 2015 г. № 327 з 01 студзеня 2026 г.)

п/п

Найменне аказваемых паслуг

Тарыф

 

1

Забеспячэнне ўрачыстай абстаноўкі рэгістрацыі заключэння шлюбу ў спецыяльна абсталяваным памяшканні органа загса

1 базавая велічыня

2

Забеспячэнне ўрачыстай абстаноўкі рэгістрацыі заключэння шлюбу па індывідуальным сцэнарыі (абрадзе) з выкарыстаннем розных элементаў і атрыбутаў у спецыяльна абсталяваным памяшканні органа загса

 

2 базавыя велічыні

3

Забеспячэнне ўрачыстай абстаноўкі рэгістрацыі заключэння шлюбу ў памяшканні органа загса, якое не з'яўляецца спецыяльна абсталяваным памяшканнем (кабінет, пакой і другое)

 

0,5 базавай велічыні

4

Забеспячэнне ўрачыстай абстаноўкі рэгістрацыі заключэння шлюбу  па-за  памяшканнем органа загса (без уліку транспарту):

4.1

Пружанскі Музей-Палацык (без уліку тарыфу на платныя паслугі, что аказвае аддзел культуры райвыканкама)**

2 базавыя велічыні

4.2

Ружанскі дварцовы комплекс (без уліку тарыфу на платныя паслугі, что аказвае аддзел культуры райвыканкама)**

3 базавыя велічыні

4.3

Памяшканні, вызначаныя  договорам на аказанне паслугі па выезду для рэгістрацыі заключэння шлюбу да места правядзення урачыстасці

4 базавыя велічыні

4.4

Месца пражывання асобы, якая звярнулася за аказаннем дадатковай платнай паслугі, месцы аказання медыцынскай дапамогі ў стацыянарных умовах або ў другім месцы.

1 базавая велічыня

5

Забеспячэнне ўрачыстай абстаноўкі рэгістрацыі заключэння шлюбу па індывідуальным сцэнарыі (абрадзе) з выкарыстаннем розных элементаў і атрыбутаў па-за памяшканнямі   органа загса (без уліку транспарту):

5.1

Пружанскі  Музей-Палацык (без уліку тарыфу на платныя паслугі, что аказвае аддзел культуры райвыканкама)**

3 базавыя велічыні

5.2

Ружанскі дварцовы комплекс (без уліку тарыфу на платныя паслугі, что аказвае аддзел культуры райвыканкама)**

4 базавыя велічыні

5.3

Памяшканні, вызначаныя  договорам на аказанне паслугі па выезду для рэгістрацыі заключэння шлюбу да места правядзення ўрачыстасці

5 базавых велічынь

5.4

Месца пражывання асобы, якая звярнулася за аказаннем дадатковай платнай паслугі, месцы аказання медыцынскай дапамогі ў стацыянарных умовах або ў другім месцы.

2 базавыя велічыні

6

Забеспячэнне ўрачыстай абстаноўкі рэгістрацыі нараджэння ў спецыяльна абсталяваным памяшканні органа загса

0,5 базавай велічыні

7

Забеспячэнне ўрачыстай абстаноўкі рэгістрацыі нараджэння па індывідуальным сцэнарыі (абрадзе) з выкарыстаннем розных элементаў і атрыбутаў у спецыяльна абсталяваным памяшканнямі   органа загс

1 базавая велічыня

 

8

Забеспячэнне ўрачыстай абстаноўкі рэгістрацыі нараджэння ў памяшканіі органа загса, якое не з'яўляецца спецыяльна абсталяваным памяшканнем (кабінет, пакой і другое)

0,3 базавай велічыні

9

Правядзенне ўрачыстых цырымоній, звязаных з рэгістрацыяй шлюбу***

1 базавая велічыня

10

Выраб копій дакументаў

0,03 базавай велычыні

(за адну копію дакумента)

 

*Неабходныя элементы і  атрыбуты, у тым ліку  музычнае суправаджэнне,  якія не супярэчаць нормам грамадскай маралі, для правядзення цырымоніі прадстаўляюцца асобамі, якія звярнуліся за аказаннем  дадзенай паслугі.

** Рэгістрацыя праводзіцца ў межах Пружанскага раёна  і ў працоўны час органа загса, калі выезд супрацоўніка не супярэчвае дзейнасці органа загса, у тым ліку па забеспячэнні ўрачыстай абстаноўкі рэгістрацыі заключэння шлюбу ў памашканнях органа загса. Выкарыстанне памяшканняў і паслугі работнікаў музеяў аплачваюцца па асобнаму дагавору.

***Пад урачыстай цырымоніяй, звязанай з рэгістрацыяй шлюбу, разумеецца правядзенне цырымоніі, прысвечанай такім памятным датам сямейнага жыцця, як 25-годдзе сямейнага жыцця (сярэбранае вяселле), 50-годдзе сямейнага жыцця (залатое вяселле), і іншым.

 (Паводле пастанаўлення Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15.10.2016 № 826)

 Аплата кошту дадатковай платнай паслугі праводзіцца на рахунак Галоўнага упраўлення Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь:

р/р BY02AKBB36002250000050000000

ААТ «ААБ Беларусбанк»

Код BIC AKBBBY2X

Код выплаты 04501 «Даходы ад аказання (выканання) паслуг (работ), уключаючы платныя паслугі, якія атрымліваюцца дзяржаўнымі органамі»

(Аплата ў адзяленні банка ад імя заяўніка!)

 

Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі