Старшыня раённага Савета дэпутатаў
СТАРШЫНЯ РАЁННАГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ
ПАПКО КАЦЯРЫНА АНАТОЛЬЕЎНА
тэлефон: +375
1632 20551
прыёмная:
+375 1632 41815
Кацярына
Анатольеўна Папко нарадзілася 02.07.1986 года ў г. Маладзечна Мінскай вобласці.
У 2009
г.скончыла Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт.
У 2009 г. працавала
лекарам-інтэрнам дзяржаўнай установы «Брэсцкі занальны цэнтр гігіены і
эпідэміялогіі».
З 2009 па
2021 г. працавала ўрачом-інтэрнам, урачом-гігіеністам (загадчык аддзела
гігіены) дзяржаўнай установы «Пружанскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі».
З 2021 г. –
галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці-галоўны
ўрач дзяржаўнай установы «Пружанскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі».
З лютага 2026
г. - старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў у межах
сваёй кампетэнцыі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам:
- узначальвае
раённы Савет дэпутатаў, кіруе яго працай, забяспечвае ўзаемадзеянне з раённым
выканаўчым камітэтам;
- прадстаўляе
раённы Савет дэпутатаў ва ўзаемаадносінах з іншымі дзяржаўнымі органамі, іншымі
арганізацыямі і грамадзянамі;
- зацвярджае
штатны расклад раённага Савета дэпутатаў;
- склікае
сесіі раённага Савета дэпутатаў, арганізуе работу па падрыхтоўцы сесій раённага
Савета дэпутатаў, вядзе пасяджэнні раённага Савета дэпутатаў;
- арганізуе
кантроль за выкананнем рашэнняў раённага Савета дэпутатаў;
- прызначае
на пасады і вызваляе ад пасад работнікаў апарату раённага Савета дэпутатаў,
заключае (падаўжае, скасоўвае) з імі працоўныя дагаворы (кантракты), прымяняе
да іх меры заахвочвання, дысцыплінарнага спагнання;
- запрашае на
пасяджэнні раённага Савета дэпутатаў прадстаўнікоў іншых саветаў, выканаўчых і
распарадчых органаў, іншых арганізацый, органаў тэрытарыяльнага грамадскага
самакіравання, а таксама грамадзян;
- накіроўвае
на заключэнне пастаянных камісій праекты рашэнняў раённага Савета дэпутатаў,
дае даручэнні старшыням пастаянных камісій;
- падпісвае
рашэнні, пратаколы пасяджэнняў раённага Савета дэпутатаў, выдае распараджэнні;
- арганізуе
разгляд запытаў дэпутатаў раённага Савета дэпутатаў;
- арганізуе
работу раённага Савета дэпутатаў па разглядзе зваротаў грамадзян і юрыдычных
асоб, ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур. Пры неабходнасці ўносіць
прапановы па такіх зваротах на разгляд сесіі раённага Савета дэпутатаў;
- ажыццяўляе
асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб;
- дакладвае
раённаму Савету дэпутатаў аб стане спраў на адпаведнай тэрыторыі і па іншых
пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыі, прадстаўляе сесіі раённага Савета
дэпутатаў па меры неабходнасці, але не радзей аднаго разу ў год справаздачы аб
сваёй дзейнасці, а таксама інфармуе грамадзян аб стане спраў на тэрыторыі
раёна;
- ажыццяўляе
іншыя паўнамоцтвы, прадугледжаныя Законам Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня
2010 г. № 108-З «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь» і
іншымі актамі заканадаўства.