Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная // КІРАЎНІЦТВА // Кіраўнік спраў райвыканкама

Кіраўнік спраў райвыканкама

КІРАЎНІК СПРАЎ РАЙВЫКАНКАМА

ВАЛЯНЦЮК ІНА АНТОНАЎНА


тэлефон: (+375 1632) 2-12-41

Іна Антонаўна Валянцюк нарадзілася 17 ліпеня 1971г. у г. Пружаны Брэсцкай вобласці.

У 1993 г. скончыла Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна, у 2024 г. - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

1988-1993 гг. - студэнтка Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна.

1993-1998 гг. - настаўнік біялогіі і хіміі Хараўскай сярэдняй школы Пружанскага раёна.

1998-2011 гг. - настаўнік біялогіі і хіміі, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце, дырэктар Слабадской сярэдняй школы (у 2009 г. школа рэарганізавана ў дзяржаўную ўстанову адукацыі «Слабадская сярэдняя агульнаадукацыйная школа Пружанскага раёна»).

2011-2014 гг.-намеснік начальніка па вучэбна-метадычнай рабоце, намеснік начальніка аддзела адукацыі Пружанскага раённага выканаўчага камітэта (у 2013 г. аддзел рэарганізаваны ў аддзел адукацыі, спорту і турызму).

2014-2015 гг. - намеснік начальніка ўпраўлення справамі Пружанскага раённага выканаўчага камітэта.

З лістапада 2015 г. - кіраўнік спраў Пружанскага раённага выканаўчага камітэта.


Ажыццяўляе кіраванне адміністрацыйна-гаспадарчай дзейнасцю:

- райвыканкама. Курыруе пытанні:каардынацыі дзейнасці па пытаннях стварэння і функцыянавання службы "адно акно";

- кантролю за выкананнем штогадовага плана работы райвыканкама;

- каардынацыі работы структурных падраздзяленняў райвыканкама па пытаннях выканання рэгламенту і правілаў унутранага працоўнага распарадку райвыканкама;

- кантролю выканання дакументаў і справаводства;

- арганізацыйна-гаспадарчага забеспячэння прыёму дэлегацый (замежных, урадавых і іншых органаў дзяржаўнай улады і кіравання);

- транспартнага абслугоўвання райвыканкама;утрымання і аховы будынкаў райвыканкама;арганізацыйна-метадычнай падрыхтоўкі пасяджэнняў райвыканкама;арганізацыі прыёму грамадзян;

- зваротаў грамадзян;сакрэтнага справаводства.


Узначальвае:

- адміністрацыйную камісію;

- экспертную камісію;

- камісію па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні;

- камісію па прысваенні кваліфікацыйных катэгорый служачым, якія ажыццяўляюць забеспячэнне дзейнасці і тэхнічнае абслугоўванне райвыканкама.

Ажыццяўляе кіраўніцтва дзейнасцю:

- аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама;

- аддзела загса райвыканкама;

- службы матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і справаводства райвыканкама;

- групы бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці райвыканкама. 


Ажыццяўляе каардынацыю дзейнасці:
- дзяржаўнай установы "Пружанскі раённы архіў".