Пружанский районный исполнительный комитет

Пружанский районный исполнительный комитет
burger
Главная // Новости

Следчы Пружанскага райаддзела Ілья Кандрацюк — лепшы ў вобласці!

14/02/2024 12:36

Аператыўная нарада па выніках службовай дзейнасці за 2023 год адбылася ва ўпраўленні Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці.

Акрамя падвядзення вынікаў і абмеркавання актуальных пытанняў, падчас мерапрыемства адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне супрацоўнікаў, якія дасягнулі высокіх вынікаў у службовай дзейнасці.

У ліку пяці лепшых следчых першага рэгіёна ў 2023 годзе адзначаны старшы следчы Пружанскага РАСК Ілья Кандрацюк. Ён жа — лепшы следчы ў сваёй катэгорыі аддзелаў камітэта.

У райаддзеле Ілья паспяхова працуе ўжо трэці год, а прыйшоў сюды ў 2021-м, пасля заканчэння Акадэміі МУС Беларусі.

Уладзіслаў Шпарла.

Фота СК Беларусі

http://www.budni.by/sledchy-pruzhanskaga-rajaddzela-ilya-kandracyuk-lepshy-ў-voblasci/

 

К списку новостей

Интернет-ресурсы

Полезные ссылки