Вынікі абласнога конкурсу дзяржаўнага прафілактычнага праекта «Здаровы горад (пасёлак) Брэстчыны!» падведзены ў абласным цэнтры.
Пасяджэнне журы адбылося на базе абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. На разгляд камісіі, у якую ўвайшлі прадстаўнікі цэнтра, упраўленняў аблвыканкама, абласнога аб’яднання прафсаюзаў і абласной арганізацыі ГА «БРСМ», былі прадстаўлены матэрыялы аб праведзеных у 2023 годзе ў рамках праекта мерапрыемствах на 25 адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінках вобласці.
У намінацыі «Лепшы дзяржаўны прафілактычны праект «Здаровы горад» сярод гарадоў раённага ўзроўню» выдзелены тры праекты. Сярод іх «Пружаны — здаровы горад», а таксама «Івацэвічы — здаровы горад» і «Драгічын — здаровы горад».
Пераможцы конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі Брэсцкага абл-выканкама і сувенірамі.
Уладзіслаў Шпарла
http://www.budni.by/praekt-pruzhany-zdarovy-gorad-lepshy-ў-voblasci/