Пружанский районный исполнительный комитет

Пружанский районный исполнительный комитет
burger
Главная // Новости

Віншаванне кіраўніцтва раёна з Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь

10/05/2024 14:17

Паважаныя жыхары Пружаншчыны!

 Віншуем вас з Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь!

Сёння мы шануем тры галоўныя дзяржаўныя сімвалы нашай краіны, якія аб'ядноўваюць нас у адну вялікую сям'ю, напаўняюць сэрцы гонарам за тое, што належым да народа з гераічным мінулым.

 Дзяржаўны герб, Дзяржаўны сцяг і Дзяржаўны гімн - трыяда, якая адлюстроўвае старажытныя традыцыі беларусаў, іх характар, нацыянальную самабытнасць, мірныя, стваральныя мэты і прынцыпы суверэннай Беларусі. З імі мы ўпэўнена ідзём наперад, будуем магутную і квітнеючую Беларусь.

 Няхай гэтае свята яшчэ мацней аб'яднае ўсіх нас у імкненні захаваць жыццёвы ўклад, прымножыць нашы дасягненні, умацуе пачуццё адказнасці за родную краіну і гатоўнасці дастойна працаваць для яе росквіту.

 Жадаем усім моцнага здароўя, радасці, шчасця, поспехаў ва ўсіх пачынаннях і новых дасягненняў у імя Радзімы. Шчасця і дабрабыту кожнай сям'і!

 Грышкевіч М.М., старшыня Пружанскага райвыканкама

 Кудравец Н.П., старшыня Пружанскай раённай Рады дэпутатаў

 

К списку новостей

Интернет-ресурсы

Полезные ссылки