Паважаныя работнікі і ветэраны землеўпарадкавальнай і картографа-геадэзічнай службы!
Віншуем вас прафесійным святам.
Землеўпарадкаванне, геадэзія і картаграфія заўсёды мелі важнае агульнадзяржаўнае значэнне, і на ўсіх этапах развіцця нашай краіны былі накіраваны на павышэнне эфектыўнасці выкарыстання і аховы зямельных рэсурсаў, геадэзічнае і картаграфічнае забеспячэнне рэалізацыі задач у эканоміцы, навуцы і абароне Беларусі.
Работнікі землеўпарадкавальнай службы выконваюць самыя розныя задачы ў сферы ўдасканалення зямельных адносін, менавіта таму вашыя адказнасць і вопыт, прафесіяналізм і любоў да роднай зямлі з'яўляюцца залогам захавання і клапатлівага выкарыстання зямельных рэсурсаў. Без працы геадэзістаў і картографаў немагчымы эфектыўны пошук і разведка карысных выкапняў, праектаванне і будаўніцтва ў шматлікіх галінах народнай гаспадаркі.
Віншуем з прафесійным святам, як дзеючых спецыялістаў, так і заслужаных ветэранаў землеўпарадкавальнай і картографа-геадэзічнай службы раёна.
Жадаем вам далейшых поспехаў у працы, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту. Няхай прымножыцца ўсё добрае і ўдала складзецца задуманае, а аптымізм і вера ў свае сілы дапамогуць пераадолець любыя перашкоды.
Грышкевіч М.М., старшыня Пружанскага райвыканкама
Кудравец Н.П., старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў