Удзел у турніры прымуць каманды УУС Брэсцкага, Гродзенскага і Мінскага аблвыканкамаў, Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь, Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь і ўнутраных войск МУС Рэспублікі Беларусь.
Запрашаем усіх жадаючых жыхароў Пружан і Пружанскага раёна наведаць спартыўныя мерапрыемствы. Уваход бясплатны.
7 лютага ў 10.00 гадзін у рамках мерапрыемства адбудзецца мітынг-рэквіем каля помніка «Спаленым вёскам».
7 лютага 2024 года ў 12.00 гадзін, на адкрыцці турніру, будзе дзейнічаць выстава ўзбраення і рэтратэхнікі, работа гандлёвых кропак. Таксама арганізавана анімацыйнае суправаджэнне спартыўнага мерапрыемства.
Гульні адбудуцца:
7 лютага — з 13.00 да 22.30 гадзін,
8 лютага — з 9.00 да 20.30 гадзін,
9 лютага — з 9.00 да 16.30 гадзін.