Пружанский районный исполнительный комитет

Пружанский районный исполнительный комитет
burger
Главная // Новости

Пасяджэнне міжведамаснага савета па рэалізацыі праектаў «Пружаны —здаровы горад», «Клепачы — здаровы аграгарадок»

27/03/2024 13:51

У мерапрыемстве прынялі ўдзел члены савета на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Русланам Супрыновічам. На пасяджэнні падвялі вынікі 2023 года, быў разгледжаны план работы на 2024 год. Узнагароды атрымалі пераможцы абласнога конкурсу ў рамках дзяржаўнага прафілактычнага праекта «Здаровыя гарады і пасёлкі».

Так, у абласным конкурсе прыняў удзел 61 калектыў. Па выніках разгляду прадстаўленых матэрыялаў, былі выбраны пераможцы. У намінацыі «Маладзёжная аўдыторыя» 3-е месца заняў калектыў Пружанскага каледжа — валанцёрскі атрад «Дабрыня». Заахвочвальная ўзнагарода дасталася гімназіі. У намінацыі «Працаздольнае насельніцтва» 1-е месца заняў дзіцячы сад № 4 г. Пружаны, а заахвочвальны прыз атрымаў Пружанскі малочны камбінат. А вось у намінацыі «Асобы пажылога ўзросту» ганаровае 2-е месца заваяваў калектыў Пружанскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Па выніках 2023 года праект «Пружаны — здаровы горад» быў прызнаны адным з найлепшых на раённым узроўні.

Усіх пераможцаў і прызёраў конкурсу ўзнагародзілі дыпломамі і сувенірамі ад Брэсцкага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Руслан Басак. Фота прадастаўлена інструктарам-валеолагам Кацярынай Калядой

http://www.budni.by/pasyadzhenne-mizhvedamasnaga-saveta-pa-realizacyi-praektaў-pruzhany-zdarovy-gorad-klepachy-zdarovy-agragaradok/

 

К списку новостей

Интернет-ресурсы

Полезные ссылки