2 мая ў кінатэатрах краіны адбудзецца прэм’ера новай кінастужкі «Время вернуться» («Час вярнуцца») вытворчасці айчыннай кінастудыі «Беларусьфільм».
Выхад фільма на экраны прымеркаваны да 80-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэта своеасаблівая даніна памяці беларусаў подзвігу продкаў.
Ваенная драма «Время вернуться» заснавана на рэальных падзеях і распавядае аб унікальнай аперацыі беларускіх партызан, якія знайшлі праход у тыл ворага праз балота. Дзякуючы дадзеным партызанскай разведкі на балоце была пабудавана дарога-«ляжнёўка», якая дала пэўную тактычную перавагу савецкім войскам у ходзе аперацыі «Баграціён».
Запрашаем наведаць пружанскі кінатэатр «Спадарожнік», каб убачыць новы кінафільм, прысвечаны гераічным і трагічным старонкам Вялікай Айчыннай вайны. Прэм’ерны паказ кінстужкі пройдзе 2 мая.
https://kultura.pruzhany.by/kinaprem-era-da-dnya-peramogi/
Трэйлер кінастужкі «Время вернуться» можна паглядзець па спасылцы