Пружанский районный исполнительный комитет

Пружанский районный исполнительный комитет
burger
Главная // Новости

Ад усёй душы і шчырага сэрца

27/12/2024 14:31

Старт дабрачыннай акцыі «Ад шчырага сэрца» быў дадзены ў Пружанах напярэдадні навагодніх свят.

І ўсё гэта ўмоўна. Шчырае сэрца і добрыя адносіны да людзей сталага ўзросту павінны быць заўсёды. Яны гэтага заслужылі. У свой час нашы мамы і таты, бабулі і дзядулі будавалі дамы, пракладвалі дарогі, мацавалі інфраструктуру, закладвалі падмурак цяперашняга жыцця. І ў іх добра атрымалася. Дзякуй ім за гэта. Зараз мы павінны іх падтрымліваць, радаваць, шанаваць. Прыкладна з такімі добрымі словамі падчас адкрыцця акцыі звярнуўся намеснік старшыні райвыканкама Руслан Супрыновіч. Усе словы Руслана Васільевіча былі прасякнуты дабрынёй, спагадай, удзячнасцю за цяжкую, гераічную працу.

Лепшыя з лепшых валанцёры сталага ўзросту, а гэта Ніна Аляксандраўна Чычыкайла, Раіса Іванаўна Сураўцава, Людміла Васільеўна Тукайла, атрымалі ўзнагароды райвыканкама.

Добрымі словамі і ўзнагародамі падтрымала паважаных валанцёраў і старшыня раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага крыжа Алена Дзмітрыева. Граматы таварыства і падарункі атрымалі валанцёры Чырвонага крыжа: Алена Іванаўна Крупчук, Алеўціна Афанасьеўна Севасц’янава, а таксама наша цудоўная ветэран Ганна Уладзіміраўна Хадаровіч, якая даволі працяглы час працавала на ніве журналістыкі і зараз радуе чытачоў сваімі цікавымі матэрыяламі і вершамі на старонках «раёнкі».

Добрыя словы сказаў у адрас прысутных начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Віталій Матвіенка.

На працягу ўсяго мерапрыемства свамі захапляльнымі творчымі нумарамі дзяліліся нашы прыгожыя ветэраны працы. Не скажу, як у звычайным жыцці, а на сцэне гэтыя прыгожыя жанчыны і мужчыны былі яскравымі, грацыёзнымі, маладымі.

Таксама прыгажосцю сцэны і вечара былі нашы юныя артысты, многія з якіх для кагосці ўжо ўнукі, а можа і праўнукі.

Дзякуй вам, нашы дарагія людзі сталага ўзросту, што вы ёсць і да гэтага часу радуеце нас сваёй мудрасцю і праўдай жыцця.

Віктар Ільюшчанка. Фота Кацярыны Масік

 

К списку новостей

Интернет-ресурсы

Полезные ссылки