Пружанский районный исполнительный комитет

Пружанский районный исполнительный комитет
burger
Главная // Новости

Гісторыя ажыла ў Ружанах

02/10/2024 14:44


28 верасня ў г.п.Ружаны адбыліся ўрачыстасці з нагоды святкавання 100-годдзя Пінскай дыяцэзіі.

Мерапрыемствы пачаліся з асвячэння капліцы святога Казіміра, якая нядаўна была адрэстаўравана. У капліцы была прадстаўлена ікона хрысціянскага святога, які, дарэчы, выяўлены на гербе пасёлка, створаная заслужаным дзеячам мастацтваў Беларусі Мікалаем Кузьмічом.

Пасля богаслужэння вернікі і госці мерапрыемства рушылі ад капліцы да Ружанскага палацавага комплексу роду Сапегаў у незвычайным шэсці, якое ўзначальвалі клубы рэканструктараў сярэднявечнай гісторыі.

На тэрыторыі музея разгарнуліся розныя лакацыі, якія маглі наведаць усе жадаючыя, – “Горад майстроў”, пляцоўкі рэканструктараў, сцэна, на якой выступілі творчыя калектывы з нумарамі духоўнага зместу, сувенірныя лаўкі і гандлёвыя кропкі.

Падчас свята адным з галоўных месцаў падзей таксама стаў Троіцкі касцёл. У храме быў асвечаны адзін з самых старадаўніх арганаў на тэрыторыі Беларусі, які нядаўна набыў новае жыццё. Прысутныя пачулі канцэрт арганнай музыкі ў выкананні заслужанай артысткі Беларусі Ксеніі Пагарэлай у рамках фестывалю “Ars Magna Organi” (“Вялікае мастацтва аргана”), які да сярэдзіны кастрычніка будзе працягвацца ў Ружанах.

Незвычайнае мерапрыемства стала сапраўднай падзеяй для хрысціян і шматлікіх гасцей свята.


 

К списку новостей

Интернет-ресурсы

Полезные ссылки