Пружанский районный исполнительный комитет

Пружанский районный исполнительный комитет
burger
Главная // Новости

Пружанскае аддзяленне ДАІ прызнана лепшым на Брэстчыне

13/02/2023 08:20

 Па выніках аператыўнай дзейнасці аддзяленне ДАІ Пружанскага райаддзела міліцыі было прызнана лепшым на Брэстчыне сярод аналагічных структур Дзяржаўтаінспекцыі Брэсцкай вобласці.

З заслужанай узнагародай начальнік АДАІ Сяргей Мышкевіч разам з супрацоўнікамі Паўлам Федуном і Дзмітрыем Ільяшуком.

З гэтай нагоды на мінулым тыдні ва ўрачыстай абстаноўцы спецыяльную статуэтку-вымпел начальнік упраўлення ўнутраных спраў Алег Шулякоўскі ўручыў начальніку АДАІ Пружанскага РАУС Сяргею Мышкевічу.

Як расказвае Сяргей Міхайлавіч, такім чынам былі адзначаны вынікі рэалізаваных мерапрыемстваў, работа асабовага саставу падраздзялення і стаўленне інспектараў да ўдзельнікаў дарожнага руху. Трэба дадаць, што такую высокую ўзнагароду пружанскія супрацоўнікі ДАІ атрымлівалі ў 2015 годзе.

Алег Сідарэнка. Фота Кацярыны Масік

Крыніца: http://www.budni.by/pruzhanskae-addzyalenne-dai-pruzhanskaga-pryznana-lepshym-na-brestchyne/

 

К списку новостей

Интернет-ресурсы

Полезные ссылки