Пружанский районный исполнительный комитет

Пружанский районный исполнительный комитет
burger
Главная // Новости

Ёсць першая тысяча тон ураджая 2022!

29/07/2022 08:40

Віншаванне першых тысячнікаў раёна прайшло сёння на палетку каля вёскі Вялікія Якавічы. Сёлета першым стаў экіпаж у складзе камбайнера Аляксея Ашмянкі і памочніка Андрэя Шпарлы з ААТ «Жураўлінае», якія шчыруюць на камбайне «КЗС-1218 GS 12».

Павіншаваць віноўнікаў урачыстасці прыехаў старшыня Пружанскага райвыканкама Міхаіл Грышкевіч, які ўручыў пераможцам каштоўныя падарункі і пажадаў плённай працы і новых перамог. А яшчэ Міхаіл Міхайлавіч папрасіў экіпаж не збаўляць тэмп уборкі, каб закончыць яе як мага хутчэй і якасна.

Не магло пакінуць без увагі такую падзею і кіраўніцтва гаспадаркі. Дырэктар ААТ «Жураўлінае» Дзмітрый Якутчык завітаў на палетак з грашовымі прэміямі, а яшчэ падзякаваў Аляксею і Андрэю за адказнае стаўленне да работы.

Свае словы віншавання выказалі таксама старшыня раённага прафсаюзнага аб’яднання Таццяна Гаманчук і старшыня раённага прафсаюза работнікаў АПК Дзмітрый Чайкоўскі, яны пажадалі хлебаробам, у першую чаргу, здароўя і сіл на пакарэнне новых вяршынь.

Крыніца: http://www.budni.by/?p=54323

Ёсць першая тысяча тон ураджая 2022!

К списку новостей

Интернет-ресурсы

Полезные ссылки