Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Главная // Новости

Загартаваў афганскі вецер

17/02/2025 14:02
 

У Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяна-лістаў, які адзначаўся 15 лютага, у мемарыяльным скверы, што на вуліцы Тармасава ў Пружанах, прайшоў мітынг. Ва ўрачыстай абстаноўцы аддалі да-ніну павагі тым, хто не дажыў да гэтага дня, і тым, хто зараз пераняў эстафету ад ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.

Прайшло ўжо 36 гадоў, калі калона савецкіх воінаў на браніраваных транспарцёрах, танках, аўтобусах пакінула Афганістан. Абмежаваны кантынгент савецкіх войскаў у Дэмакратычнай Рэспубліцы Афганістан завяршыў сваю місію. Для тых, хто прайшоў гарачымі дарогамі Афгана, жыццё падзялілася на «да» і «пасля». Было ў гэтым адрэзку часу месца подзвігу, чалавечнасці і мужнасці. Нашы байцы пакінулі прыкметны і светлы след у ДРА.

Пра гэта і не толькі гаварылі выступаючыя на мі-тынгу старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Кудравец, намеснік ваеннага камісара Пружанскага раёна Сяргей Канановіч, старшыня раённага аддзялення ГА «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» Валерый Гарахавіцкі.

Для моладзі воіны-інтэрнацыяналісты з’яўляюцца, як і ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, прыкладам мужнасці, гераізму, стойкасці і вернасці прысязе. Гэта пацвердзіла выступленне члена Маладзёжнага парламента пры раённым Савеце дэпутатаў Кацярыны Нашылавай.

Да падножжа «вяртушкі» — так у Афгане называлі верталёты, якія не раз ратавалі нашых байцоў, былі ўскладзены кветкі.

Традыцыйнай стала па-ніхіда па загінуўшых у той вайне і памерлых пасля баявых таварышах. Служба адбылася ў храме Аляксандра Неўскага ў Пружанах.

Віктар Ільюшчанка. Фота Кацярыны Масік