Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Главная // Новости

У Пружанах далі старт дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці»

16/12/2024 17:12
Акцыя «Нашы дзеці» стартавала ў Беларусі. У Пружанах гэта адбылося ў Лядовым палацы.

Яркае, незабыўнае шоу для дзяцей прадставілі юныя фігурысты і выхаванцы вакальных студый гарадскога Палаца культуры.

З добрымі словамі прывітання да прысутных звярнуўся намеснік старшыні райвыканкама Руслан Супрыновіч. «Самая чароўная навагодняя акцыя аздоблена добрымі справамі», — сказаў Руслан Васільевіч. — «Нам, дарослым, вельмі важна ў гэтыя моманты адчуваць сябе чараўнікамі, якія прыносяць дабро, выконваюць пажаданні дзяцей, дораць ім казку і любоў. Мы вельмі хочам, каб вашы вочы заўсёды свяціліся радасцю, каб вы адчулі ўсю нашу любоў, атмасферу свята і ўсеагульнай дабрыні. Каб кожны дзень гэтай акцыі спаўняліся вашы самыя запаветныя мары і жаданні».

На лёдзе спартыўнага комплексу змянялі адзін аднаго любімыя героі мульцікаў і казак: Мікі Маўс, Мэры Попінс, Пэпі Доўгаяпанчоха і іншыя. Юныя спявачкі радавалі сваімі звонкім галасамі.

А якія ж навагоднія святы без самых любімых чараўнікоў — Дзядулі Мароза і Снягуркі? Яны прыйшлі, павіншавалі дзетак з пачаткам свят, а юным фігурыстам і спявачкам уручылі салодкія падарункі.

Неверагодныя сюрпрызы і казачныя здарэнні толькі пачынаюцца. Наперад — у казку!

"Раённыя будні" -0-