Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:
“Лепшы твор (зборнік твораў) паэзіі”,
“Лепшы твор прозы”,
“Лепшы твор драматургіі”,
“Лепшы твор публіцыстыкі”,
“Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства”,
“Лепшы твор для дзяцей і юнацтва”,
“Лепшы дэбют”.
Заяўкi на ўдзел у конкурсе прымаюцца Мiнiстэрствам iнфармацыi да 1 красавіка года, у якiм праводзiцца конкурс, ад фiзiчных асоб – аўтараў твораў або iх афiцыйных прадстаўнiкоў, а таксама ад творчых саюзаў, выдавецкiх арганiзацый, рэдакцый СМI, арганiзацый культуры, устаноў адукацыi i навуковых арганiзацый, якiя ажыццяўляюць дзейнасць у галiне мастацкай лiтаратуры i лiтаратуразнаўства.
Урачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў конкурсу праводзіцца ў рамках Дня беларускага пісьменства.