Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Главная // Новости

Квітней, родная Пружаншчына

21/01/2025 16:01

Юбілей Пружанскага раёна, а гэта 85-годдзе з дня ўтварэння, шырока адзначылі ў гарадскім Палацы культуры.

Госці і гаспадары свята перад пачаткам урачыстасці мелі магчымасць
агледзець кніжную выставу, а таксама экспазіцыю, прысвечаную 30-годдзю інстытута прэзідэнцтва ў Рэспубліцы Беларусь. Паўсюль гучала музыка, ігралі аркестры школы мастацтваў, Палаца культуры.

Забягаючы наперад, адзначым, што мерапрыемства было падрыхтавана на высокім арганізацыйным узроўні. На сцэне былі паказаны лепшыя нумары мастацкай самадзейнасці, выступалі ўзорныя танцавальныя калектывы, выканаўцы песень. Дэманстраваліся дакументальныя фільмы аб першых днях заснавання і развіцця Пружанскага раёна.

З прывітальным словам да прысутных звярнуўся старшыня райвыканкама Міхаіл Грышкевіч. Вітаючы землякоў і гасцей, Міхаіл Міхайлавіч зазначыў, што Пружаншчына з’яўляецца адной з буйных адміністрацыйных і гаспадарчых адзінак Брэсцкай вобласці, на тэрыторыі якой размешчана 245 населеных пунктаў, уключаных у 12 сельскіх саветаў, і пражывае больш за 40 тысяч чалавек. На тэрыторыі раёна 17 аграгарадкоў. Рэгіён дынамічна развіваецца. Аснова эканомікі — сельскагаспадарчая вытворчасць і прамысловы комплекс, будаўніцтва, транспарт, сувязь, гандаль. Значныя нашы поспехі ў сферы адукацыі, аховы здароўя, культуры, спорту, турызму. Наша зямля пазнавальная па дзіўным гістарычным мінулым, сацыяльна-эканамічных дасягненнях і асаблівым духоўным клімаце. Пружаны-фэст, рэспубліканскі культурна-спартыўны фестываль «Вытокі», рок-фестываль «Сонцастаянне», абласное свята «Ружанская брама» — гэтыя мерапрыемствы ў нас праведзены толькі за апошнія некалькі гадоў. Пры падрыхтоўцы да іх раён змяніўся ў лепшы бок. Жыхары Пружаншчыны любяць родны край, ганарацца яго мінулым, радуюцца цяперашняму, імкнуцца будаваць паспяховую будучыню. Далей Міхаіл Грышкевіч нагадаў імёны тых, хто стаяў ля вытокаў утварэння нашага раёна, хто заклаў асновы яго эканамічных, сацыяльных і культурных дасягненняў: Сцяпан Пацяруха, Мірон Крыштафовіч, Аляксандр Свяргун, Іосіф Урбановіч, Мікалай Засім, Рыгор Шырма і многія іншыя. Памяць аб нашых знакамітых земляках, якіх няма ўжо разам з намі, ушанавалі мінутай маўчання.

Зрабіў Міхаіл Міхайлавіч і невялікі экскурс у цяжкія часы, якія выпалі на долю жыхароў Пружаншчыны, а гэта вогненныя 40-я гады, якія назаўсёды застануцца прыкладам мужнасці і сапраўднага патрыятызму. За гады вайны раён панёс страшныя страты: каля трох тысяч нашых землякоў загінулі на фронце, больш за 20 тысяч — ад рук гітлераўцаў на акупаванай тэрыторыі, знішчана 134 населеныя пункты, 43 з іх не аднавіліся.

Далей быў зроблены акцэнт на аднаўленні гаспадаркі раёна ў пасляваенны перыяд, наладжвання мірнага жыцця. Кіраўнік раёна звярнуўся да нашых ветэранаў і падзякаваў ім за гераічны подзвіг і сумленную працу.

У наш час аграрная Пружаншчына стала прырастаць прамысловымі прадпрыемствамі. Вялікую ролю ў развіцці раёна адыграў 2003 год, калі ў Пружанах прайшоў фестываль-кірмаш «Дажынкі». Мы працягваем і зараз паспяхова развівацца.

Затым зачыталі рашэнне раённага Савета дэпутатаў аб прысваенні звання «Ганаровы грамадзянін Пружанскага раёна». З гэтай нагоды Міхаіл Грышкевіч уручыў пасведчанні. А яшчэ граматы, падзякі райвыканкама былі ўручаны лепшым прадстаўнікам пружанскай зямлі. Трэба адзначыць, што атрымаць ганаровае званне не так і проста, яго трэба заслужыць, зрабіць вялікі ўклад у развіццё раёна. Прысвойваецца яно кожныя пяць гадоў. Ты нават можаш і не жыць у раёне, але шмат чаго для яго рабіць.

Са словамі прывітання да прысутных звярнуўся старшыня Камітэта дзяржмаёмасці аблвыканкама Павел Манько, які таксама зачытаў прывітальнае слова ад старшыні Брэсцкага аблвыканкама Пятра Пархомчыка. Затым Павел Паўлавіч уручыў граматы, падзякі аблвыканкама і абласнога Савета дэпутатаў.

Шмат добрых слоў у адрас пружанцаў сказаў старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Кудравец, які таксама ўручыў узнагароды працаўнікам раёна.

Яскравым і маляўнічым быў фінал урачыстага пасяджэння. Напрыканцы святкавання сваё майстэрства падарыла рэтра-трыа «Ружовыя ружы».

Віктар Ільюшчанка. Фота Кацярыны Масік