— Калі праваахоўнікі знойдуць управу на віртуальных махляроў?
Адказвае старшы інспектар Максім Ліцкевіч:
— На жаль, строгі кантроль над інтэрнэт-прасторай устанавіць немагчыма. Больш таго, зламыснікі, якія выкарыстоўваюць для падману сусветнае павуцінне, амаль штодня прыдумваюць новыя спосабы выманьвання грошай.
Прасцей стварыць бяспеку «ўласнаручна», выконваючы простыя правілы перасцярогі. Па-першае, не звяртаць увагі на тых махляроў, якія пад здымкамі хворых дзяцей займаюцца неафіцыйным зборам грошай. Па-другое, нікому не перадаваць сакрэтныя персанальныя дадзеныя — нумары тэлефонаў, коды картак, лагіны, паролі і г.д.
І, нарэшце, не набывайце тавары па папярэдняй аплаце, не адкрывайце незнаёмыя сайты, тым больш, калі вам прапанавалі перайсці па спасылцы.
Калі ж сутыкнуліся ў інтэрнэце з махлярамі, адразу звяртайцеся ў праваахоўныя органы, каб зламыснікі не паспелі «замесці сляды».