Закон Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 2008 г. №
433-З "Аб асновах адміністрацыйных працэдур" (далей - Закон)
(Выманне):
Артыкул 30. Парадак
абскарджання адміністрацыйнага рашэння
1.
Зацікаўленая асоба і трэцяя асоба валодаюць правам на абскарджанне
адміністрацыйнага рашэння ў адміністрацыйным (пазасудовым) парадку.
2.
Адміністрацыйная скарга накіроўваецца ў вышэйстаячы дзяржаўны орган
(вышэйшую арганізацыю) або ў дзяржаўны орган, іншую арганізацыю, да
кампетэнцыі якіх у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі і пастановамі
Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь адносіцца разгляд такіх скарг
(далей - орган, які разглядае скаргу).
3. Абскарджанне
адміністрацыйнага рашэння ў судовым парадку ажыццяўляецца пасля
абскарджання такога рашэння ў адміністрацыйным (пазасудовым) парадку,
калі іншы парадак абскарджання не прадугледжаны заканадаўчымі актамі.
У выпадку адсутнасці органа, які разглядае скаргу, адміністрацыйнае рашэнне ўпаўнаважанага органа можа быць абскарджана непасрэдна ў суд.
Абскарджанне адміністрацыйнага рашэння ў судовым парадку ажыццяўляецца ў адпаведнасці з грамадзянскім працэсуальным ці гаспадарчым працэсуальным заканадаўствам.
Артыкул 31. Тэрмін падачы адміністрацыйнай скаргі
1.
Адміністрацыйная скарга можа быць пададзена ў орган, які разглядае
скаргу, на працягу аднаго года з дня прыняцця адміністрацыйнага рашэння,
якое абскарджваецца.
2. Орган, які разглядае скаргу, мае права
аднавіць тэрмін падачы адміністрацыйнай скаргі ў выпадку пропуску такога
тэрміну па ўважлівай прычыне (цяжкая хвароба, працяглая камандзіроўка і
інш.).
Артыкул 32. Форма і змест адміністрацыйнай скаргі
1. Адміністрацыйная скарга падаецца ў пісьмовай ці электроннай форме.
2. У адміністрацыйнай скарзе, якая падаецца ў пісьмовай форме, павінны змяшчацца:
У адміністрацыйнай скарзе, якая падаецца ў электроннай форме, павінны змяшчацца звесткі, указаныя ў абзацах другім–восьмым пункта 2 гэтага артыкула.
У выпадку падачы адміністрацыйнай скаргі ў электроннай форме не патрабуецца падпісання электронным лічбавым подпісам дакументаў і (або) звестак, што дадаюцца да яе, калі іншае не прадугледжана заканадаўчымі актамі і пастановамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.