У адпаведнасці з артыкулам 14. Закона Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 2008 г. № 433-3 "Аб асновах адміністрацыйных працэдур":
- з выкарыстаннем унікальнага ідэнтыфікатара зацікаўленай асобы (акрамя выпадкаў, калі зацікаўленай асобай з'яўляецца юрыдычная асоба).
Парадак атрымання ўнікальнага ідэнтыфікатара ўстанаўліваецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь у пераліку адміністрацыйных працэдур, якія падлягаюць ажыццяўленню ў электроннай форме праз адзіны партал электронных паслуг.
Калі заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах не вызначаны звесткі, якія павінны змяшчацца ў заяве зацікаўленай асобы, якая падаецца ў электроннай форме, у такой заяве павінны змяшчацца наступныя звесткі:
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца), месца жыхарства, рэгістрацыйны нумар у Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, найменне дзяржаўнага органа, іншай дзяржаўнай арганізацыі, якія ажыццявілі дзяржаўную рэгістрацыю, - для індывідуальнага прадпрымальніка;
- найменне і месца знаходжання, рэгістрацыйны нумар у Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, найменне дзяржаўнага органа, іншай дзяржаўнай арганізацыі, якія ажыццявілі дзяржаўную рэгістрацыю, - для юрыдычнай асобы;
- найменне адміністрацыйнай працэдуры, за ажыццяўленнем якой звяртаецца зацікаўленая асоба;
- пералік дакументаў і (або) звестак (пры іх наяўнасці), якія прадстаўляюцца разам з заявай зацікаўленай асобы;
- звесткі аб унясенні платы, якая спаганяецца пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур, з дапамогай выкарыстання аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы (уліковы нумар аперацыі (транзакцыі) у адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы або адзнака аб праведзеным плацяжы, калі ўказанне гэтага нумара не патрабуецца для пацверджання фактуаплаты) – у выпадку ўнясення платы праз выкарыстанне такой сістэмы;
- подпіс грамадзяніна, або подпіс кіраўніка юрыдычнай асобы або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць заяву, або подпіс прадстаўніка зацікаўленай асобы.
Заява зацікаўленай асобы, пададзеная ў электроннай форме, разглядаецца ў парадку, устаноўленым гэтым Законам для разгляду заяў, пададзеных у пісьмовай форме, з улікам асаблівасцей, прадугледжаных гэтым Законам.
Парадак атрымання ўнікальнага ідэнтыфікатара
Парадак атрымання ўнікальнага ідэнтыфікатара вызначаны Палажэннем "Аб парадку атрымання ўнікальнага ідэнтыфікатара", зацверджаным Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22.08.2017 г. № 637.
Унікальны ідэнтыфікатар - сродак ідэнтыфікацыі грамадзяніна пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур у электроннай форме праз асабісты электронны кабінет, у дачыненні да якіх заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах устаноўлена такая форма іх ажыццяўлення.
Унікальны ідэнтыфікатар дазваляе ўвайсці ў персанальны электронны кабінет на адзіным партале электронных паслуг і ажыццявіць:
Ужыванне ўнікальнага ідэнтыфікатара дазваляе грамадзяніну атрымаць доступ у асабісты электронны кабінет. Асабісты электронны кабінет фарміруецца ў аўтаматычным рэжыме адначасова з атрыманнем грамадзянінам унікальнага ідэнтыфікатараГрамадзянін мае права самастойна змяніць першасны пароль, а таксама ў далейшым фармаваць новы пароль неабмежаваную колькасць разоў. Змена першаснага пароля і фармаванне новага ажыццяўляюцца пры аўтарызацыі ў асабістым электронным кабінеце. Адзнака аб атрыманнi паведамлення пацвярджаецца подпiсам грамадзянiна.
У выдачы грамадзяніну ўнікальнага ідэнтыфікатара адмаўляецца ў выпадках: