Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Рэспубліканскі конкурс "Нацыянальная літаратурная прэмія"

Новости 27.03.2025 | 12:21
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь запрашае пісьменнікаў  — аўтараў літаратурных твораў, якія выдадзены ў 2024 годзе, прыняць удзел у Рэспубліканскім конкурсе “Нацыянальная літаратурная прэмія”. Арганізатарамі конкурсу  з’яўляюцца Міністэрства інфармацыі, Міністэрства культуры і грамадскае аб’яднанне “Саюз  пісьменнікаў Беларусі”

Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:

“Лепшы твор (зборнік твораў) паэзіі”,

 “Лепшы твор прозы”,

 “Лепшы твор драматургіі”,

“Лепшы твор публіцыстыкі”,

“Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства”,

 “Лепшы твор для дзяцей і юнацтва”,

“Лепшы дэбют”.

Заяўкi на ўдзел у конкурсе прымаюцца Мiнiстэрствам iнфармацыi да 1 красавіка года, у якiм праводзiцца конкурс, ад фiзiчных асоб – аўтараў твораў або iх афiцыйных прадстаўнiкоў, а таксама ад творчых саюзаў, выдавецкiх арганiзацый, рэдакцый СМI, арганiзацый культуры, устаноў адукацыi i навуковых арганiзацый, якiя ажыццяўляюць дзейнасць у галiне мастацкай лiтаратуры i лiтаратуразнаўства.

Урачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў конкурсу праводзіцца ў рамках Дня беларускага пісьменства.

Вы можете найти эту страницу по следующему адресу:
https://pruzhany.brest-region.gov.by/ru/news-ru/view/respublikanski-konkurs-natsyjanalnaja-litaraturnaja-premija-2000005562-2025
© ПРУЖАНСКИЙ РАЙОННЫЙ ИСПОЛНИТЕЛЬНЫЙ КОМИТЕТ, 2025.