ПРУЖАНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

ПРУЖАНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger
Галоўная // Навіны

У Беларусі вызначаны памер сямейнага капіталу ў 2026 годзе

14/01/2026 09:00

З 1 студзеня бягучага года памер сямейнага капіталу складае Br35 505. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. 

Так, у параўнанні з мінулым годам ён павялічыўся на 6,7 працэнта, або на Br2230. 

У такім памеры сямейны капітал назначаецца сем'ям пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) трэцяга або наступных дзяцей у перыяд з 1 студзеня па 31 снежня 2026 года. 

У Мінпрацы нагадалі, што прадастаўленне сямейнага капіталу ажыццяўляецца ў памеры, які дзейнічае на дату нараджэння трэцяга або наступных дзяцей, а ў выпадку ўсынаўлення (удачарэння) - на дату ўступлення ў сілу рашэння суда аб усынаўленні (удачарэнні) трэцяга або наступных дзяцей. Такім чынам, пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) трэцяга або наступных дзяцей у перыяд з 1 студзеня па 31 снежня 2025 года сямейны капітал назначаецца ў памеры Br33 275.-0- 

 

Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі