Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Главная // Новости

Вольны час падлеткаў

06/02/2023 10:02
Пружанскі гарадскі Палац культуры ўдзяляе ўвагу арганізацыі вольнага часу падлеткаў.

Так, для вучняў дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа, з якімі праводзіцца індывідуальная прафілактычная работа, у дні канікул было праведзена два мерапрыемствы.

Юнакі завіталі ў ганчарную майстэрню, дзе пазнаёміліся з сакрэтамі   апрацоўкі гліны. Майстар-клас для іх правёў ганчар Віталь Раманоўскі. Маладыя людзі сваімі рукамі зрабілі піялы, якія пасля абпальвання можна будзе забраць дамоў.

Таксама вучні каледжа наведалі пакой баявой славы воінаў-інтэрнацыяналістаў, які працуе ў Палацы культуры. На экскурсіі, якую для падлеткаў правёў старшыня Пружанскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Валерый Гарахавіцкі, яны даведаліся аб баявых дзеяннях 1979 – 1989 гг., цяжкіх буднях ваеннаслужачых і іх подзвігах. Падчас сустрэчы не абмінулі ўвагай нашых землякоў, якія загінулі ў далёкай азіяцкай краіне. Рабяты задалі пытанні ўдзельніку падзей, пазнаёміліся са шматлікімі экспанатамі пакоя баявой славы.

Крыніца: http://kultura.pruzhany.by/volny-chas-padletka/