Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Главная // Новости

Рэпетыцыйны цэнтралізаваны экзамен па прадмеце на выбар здалі больш за 200 школьнікаў раёна

02/02/2023 08:02
У мінулую суботу ў краіне прайшоў репетыцыйны цэнтралізаваны экзамен.

Гэта новая форма кантролю ведаў. Нагадаем, што з гэтага навучальнага года выпускнікі школ будуць здаваць два ЦЭ і адно ЦТ. Абавязковым будзе іспыт па адной з дзяржаўных моў (беларускай або рускай), другі экзамен — на выбар вучня.

Веды якраз па экзамене на выбар мелі магчымасць праверыць школьнікі Пружаншчыны ў мінулую суботу. Як расказала намеснік начальніка аддзела па адукацыі Алена Дарагасціна, усяго ў ім паўдзельнічала 218 вучняў раёна. Самым масавым прадметам стала матэматыка — яе здалі 103 вучні, на другім месцы — хімія (25 школьнікаў), на трэцім — гісторыя Беларусі і біялогія (па 24 выпускнікі).

Таксама школьнікі праверылі веды па гісторыі Беларусі, грамадазнаўстве, англійскай і нямецкай мовах. Усяго два чалавекі здавалі РЦЭ па сусветнай гісторыі найноўшага часу.

Па словах Алены Аляксандраўны, ЦЭ праводзіцца па правілах ЦТ. Вучань павінен мець з сабой чорныя гелевыя ручкі і самы просты калькулятар — для тых, хто здае фізіку ці хімію. Вынікі рэпетыцыйнага экзамену з’явяцца на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў праз 2-3 тыдні. Самі цэнтралізаваныя экзамены, вынікі якіх будуць улічвацца пры выстаўленні адзнакі ў атэстат і пры паступленні ў ВНУ, запланаваны на 14 і 21 мая.

Крыніца: http://www.budni.by/repetycyjny-centralizavany-ekzamen-pa-pradmece-na-vybar-zdali-bolsh-za-200-shkolnikaў-rayona/