Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Главная // Новости

Як будзем працаваць і адпачываць у маі?

29/04/2024 11:04

Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

На май выпадае тры святочныя дні: Свята працы (1 мая), Дзень Перамогі (9 мая) і Радаўніца (14 мая). Гэтыя даты ў нашай краіне прызнаны афіцыйнымі выхаднымі.

«У адпаведнасці з вытворчым календаром у беларусаў у маі пры шасці-дзённым рабочым тыдні будзе 24 рабочыя дні, у тым ліку два перадсвяточныя, пры пяцідзённым — 20 рабочых, у тым ліку два перадсвяточныя», — адзначылі ў ведамстве.

Выхаднымі днямі пры пяцідзённым рабочым тыдні з’яўляюцца: 1, 4, 5, 9, 11 — 14, 19, 25, 26 мая. Рабочы дзень 13 мая (панядзелак) пераносіцца на 18 мая (суботу).

Калі ж 13 мая прыпадае на перыяд водпуску або часовай непрацаздольнасці работніка, то 18 мая будзе нерабочым днём.

Па матэрыялах БЕЛТА