Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Главная // Новости

Чаго чакаць пружанцам ад новага купальнага сезона?

05/04/2024 16:04

Напэўна, чытач здзівіцца такому пытанню, бо надвор’е пакуль не дае падстаў планаваць адпачынак на пляжах. Аднак работа па падрыхтоўцы акваторый і прыбярэжных зон афіцыйна дазволеных для купання вадаёмаў ужо вядзецца.

Варта нагадаць, што колькасць водных аб’ектаў, якія зараз рыхтуюцца да прыёму адпачываючых, сёлета не змянілася. Рашэннем райвыканкама захаваны леташні пералік вадаёмаў: возера на вуліцы Пушкіна і сажалка на вуліцы Савецкай у райцэнтры, а таксама возера Паперня (2 пляжы), а таксама сажалкі ў аг. Магілёўцы, аг. Кабылаўка, аг. Клепачы, аг. Лінова, в. Носкі і г.п. Шарашэва. На гэтых 10 аб’ектах будуць праведзены ачышчальныя работы, адноўлена інфраструктура, а таксама арганізаваны ведамасныя выратавальныя пасты. На іншых рэчках, сажалках і ўсялякіх «копанках» купацца забаронена, за парушэнне гэтых абмежаванняў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць.

Таксама падрыхтоўку да купальнага сезона ўжо распачало і раённае таварыства выратавання на водах. У прыватнасці, з 1 красавіка стартавала рэспубліканская прафілактычная акцыя, у рамках якой на працягу ўсяго месяца прадстаўнікі ТВВАД будуць наведваць працоўныя калектывы, школы і дзіцячыя садкі, каб азнаёміць з дапаўненнямі і змяненнямі ў Правілах паводзін на вадзе. А ў дадатак звернуць увагу дарослых на кантроль за баўленнем часу іх малых выхаванцаў. Падобныя прафілактычныя лекцыі, у тым ліку і з удзелам медыкаў, будуць праводзіцца і непасрэдна каля стацыянарнага выратавальнага паста на гарадскім прудзе для работнікаў арганізацый.

Юрый Амельянчук, старшыня раённай арганізацыі ТВВАД